Вы тут

Выказванні бацькоў, якія робяць дзяцей шчаслівымі і ўпэўненымі


Многія бацькі не ведаюць, як лёгка з дапамогай слоў можна паказаць любоў свайму дзіцяці. Як правіла, дарослыя выкарыстоўваюць стандартныя выказванні «малайчына» і падобныя. Аднак існуе мноства чароўных слоў, якія не толькі паднімаюць дзіцяці самаацэнку, але і лечаць яго душу. Памятайце, кожны дзень варта гаварыць сваім дзецям што-небудзь добрае, каб яны адчувалі, што вы любіце і шануеце іх безумоўна.


Дзеці лічаць сябе тымі, кім мы іх называем, бачаць сябе нашымі вачыма.

Нашым дзецям неабходна чуць гэтыя словы пра безумоўнае любоў. Гэта гарантыя нашай любові, якая не залежыць ад таго, што мы атрымліваем наўзамен. Напрыклад:

  • Я люблю цябе, што б ні здарылася. 
  • Я люблю цябе нават тады, калі ты дрэнна сябе паводзіш.
  • Я люблю цябе ад носіка да самых пятак.
  • Ты для мяне самае лепшае дзіця. 
  • Мы цябе любім усёй душой.

Не менш карысныя наступныя выразы:

  • Мне падабаецца глядзець, як ты гуляеш
  • Давай я пабуду/паляжу з табой.
  • Я давяраю табе.
  • Ты справішся з гэтым.
  • Гэта нармальна – злавацца; я памагу табе супакоіцца.
  • Я рад(-а), што ты зараз са мной.
  • Гэта нармальна — рабіць памылкі.
  • Ты заўсёды можаш пагаварыць са мной пра што заўгодна, нават калі гэта нешта сумнае ці страшнае.
  • Я з табой, што б ні здарылася. Я заўсёды буду на тваім баку.
  • Давай паспрабуем разам. Часам нам усім неабходна дапамога.
  • Ты робіш маё жыццё лепшым.
  • Ты здольнае дзіця.
  • Ты вельмі шмат значыш для мяне.
  • Ты годны(-ая). Я табой ганаруся.
  • Ты вельмі важны(-ая) для мяне.
  • Мне падабаецца бавіць з табой час.
  • Ты прымушаеш мяне ўсміхацца.
  • У цябе выдатнае пачуццё гумару
  • Я такі шчаслівы(-ая) быць тваім татам (маці).
  • Ты вельмі прыгожы(-ая)
  • Сёння я думаў(-ла) пра цябе
  • Мне падабаецца на цябе глядзець.
  • Ты напаўняеш маё сэрца і душу любоўю.
  • Калі цябе яшчэ не было, я пра цябе марыла.
  • Я так удзячны(-ая) табе за (скажыце завошта).
  • Ты адзіны і непаўторны.
  • Я турбуюся пра цябе больш, чым ты можаш сабе ўявіць.
  • Дзякуй, што ты ёсць у маім жыцці.
  • Мне б хацелася даведацца тваё меркаванне аб (спытайце ў дзіцяці пра штосьці, каб яно зразумела, што яго меркаванне важна — напрыклад, што прыгатаваць на вячэру, куды паехаць на выходныя ці які фільм паглядзець).
  • Мой свет стаў лепш і багацей з тваім з’яўленнем.
  • Я веру ў цябе і твае магчымасці
  • Я бачыла, як ты (апішыце якую-небудзь добрую справу або ўчынак, здзейснены дзіцем).
  • Мне падабаецца, калі ты дзелішся са мной сваімі ідэямі.
  • Ты змяніў маё жыццё.

Абдымайце дзіця часцей. Словы і дотыкі — самы просты і прыемны спосаб выказаць любоў. Абдымкі неабходны дзіцяці як паветра, вада і ежа. Каб дзіця расло псіхічна здаровым і адчувала сябе шчаслівым, трэба не менш за 12 абдымкаў на дзень. Дзеці, якіх шмат абдымаюць, лепш растуць, развіваюцца і менш хварэюць. Навукоўцы даказалі, што ў мозгу дзіцяці, якога рэгулярна абдымаюць, фарміруецца больш нейронавых сувязяў, чым у дзіцяці, якому не хапае ласкі.

Не важна, што вы адчуваеце, выхоўваючы дзіця, яно павінна ведаць, што яно — добрае такое, якое яно ёсць.

Самаацэнка фарміруецца ў раннім узросце, закладваецца праз зносіны дзіцяці з дарослымі. Калі вы хочаце выхаваць удзячнае, адказнае дзіця, якое ўмее дарыць і прымаць любоў, штодня выкарыстоўвайце гэтыя выказванні ў вашых зносінах.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фото pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.