Вы тут

На «Беларусь 3» выходзіць цыкл ролікаў пра гісторыю народных інструментаў


На сацыякультурным канале пачаў выходзіць цыкл відэаролікаў «Пачуй гісторыю, адчуй сучаснасць». У новым праекце тэлеканала «Беларусь 3» прадставяць сем рэдкіх беларускіх народных інструментаў, майстэрствам ігры на якіх валодаюць адзінкі.


Многія прыкметныя народныя музычныя інструменты знаёмы нам толькі як экспанаты экспазіцый краязнаўчых музеяў. Але прыгажосць і разнастайнасць беларускай музыкі заслугоўваюць увагі шырокай аўдыторыі. Менавіта таму творчая каманда тэлеканала «Беларусь 3» правяла сапраўднае фальклорна-этнаграфічнае даследаванне па вывучэнні і пошуку цікавых народных інструментаў.

«Мы задумаліся аб тым, як рэдка можна пачуць народныя беларускія інструменты са сцэны ці ў эфіры тэле- і радыёканалаў. Музыканты, якія валодаюць ігрой на народных інструментах, вельмі актыўна адгукнуліся на прапанову прыняць удзел у праекце «Пачуй гісторыю, адчуй сучаснасць». Некаторыя з іх прыязджалі на здымкі з іншых гарадоў па некалькі разоў, — адзначае выканаўчы прадзюсар праекта Анастасія Ермалаева. — Не перастаюць здзіўляць таленавітыя суайчыннікі. Аляксандр Крамко, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, можа сыграць на ўсіх народных інструментах. У праекце ў яго выкананні прагучаць колавая ліра і парная дудка. Таксама ў відэароліках будуць прадстаўлены дуда, жалейка, акарына, саломка, цымбалы».

Перанесціся ў мінулае, пачуць аўтэнтычныя найгрышы і музыку беларускіх кампазітараў тэлегледачы могуць у эфіры і на YouTube-канале «Беларусь 3».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.