Вы тут

Да 100-годдзя Міхаіла Пугаўкіна «Беларусь 3» і «Расія-Культура» падрыхтавалі эфіры


Сёлета кінематаграфічны свет адзначае 100-годдзе (13 ліпеня) з дня нараджэння народнага артыста СССР Міхаіла Пугаўкіна. Згадаюць вялікага акцёра ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 3» і на «Расія-Культура».


Так, з нагоды святочнай даты на сацыякультурным канале з удзелам акцёра тэатра і кіно пакажуць фільм «Вяселле ў Малінаўцы». Музычная камедыя стала экранізацыяй аднайменнай аперэты народнага артыста СССР Барыса Аляксандрава і аб'яднала ў адным праекце такіх акцёраў, як Уладзімір Самойлаў, Людміла Алфімава, Яўген Лебедзеў, Зоя Фёдарава, Андрэй Абрыкосаў і іншых. А Мікалай Пугаўкін адносіў стужку да тых работ, якімі ганарыўся. Увогуле, работу ў рэжысёраў Леаніда Гайдая, Андрэя Тутышкіна, Аляксандра Роу акцёр лічыў найлепшым часам сваёй творчасці ў кіно. Каб згадаць якраз адну з работ гэтага перыяду, заплануйце прагляд «Вяселля ў Малінаўцы» вечарам 15 ці 16 ліпеня.

У эфіры тэлеканала «Расія-Культура» ў нядзелю 16 ліпеня паглядзіце дакументальны фільм з цыкла «Астравы», дзе пра любімага артыста, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны расказваюць Вера Васільева, Сяргей Шакураў, Сяргей Ніканенка, Мікалай Досталь, Ірына Лаўрова, Людміла Сямёнава і іншыя. Усе казалі яму, што з такім тварам у мастацтва не трапіць! А мама Міхаіла Іванавіча параіла сыну: «Калі душа просіць, ідзі, сынок». Здымачная група фільма пабывала на радзіме героя і на месцы баёў 1147 стралковага палка, у якім Міхаіл Пугаўкін служыў разведчыкам... А пасля нас чакае паказ мастацкага фільма «Пад купалам цырка» (Экран, 1989 г.), які быў зняты рэжысёрам Уладзімірам Семаковым. Музычную кінастужку пра выпускнікоў цыркавога вучылішча знялі па матывах аперэты Дунаеўскага «Сын клоўна». У кадры разам з Міхаілам Пугаўкіным кінагісторыю ўвасаблялі Ірына Феафанава, Аляксандр Кулямін, Соф'я Гаршкова, Аляксандр Барынаў.

Глядзіце фільм у вячэрнім эфіры.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.