Вы тут

«Славянскі базар-2023» прагучыць у радыёэфіры на дзевяці мовах!


Прамыя трансляцыі, рэпартажы, інтэрв’ю, падрабязнасці закуліснага жыцця, уражання гледачоў і знакамітых удзельнікаў фестывалю зможам знайсці ў эфіры радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі з 12 па 16 ліпеня.


Фота: pixabay.com

Асноўныя падзеі ХХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» будзе шырока асвятляцца ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. На працягу ўсяго фестывальнага марафону ў інфармацыйных выпусках запланаваны аператыўныя ўключэнні з фестывальных пляцовак. У чацвер 13 ліпеня спецыяльны выпуск праекта «Творчы вечар» будзе прысвечаны гісторыі фестывальнага Віцебска. Перадача выйдзе ў 21.05, а пасля ў 22.00 пачнецца трансляцыя ўрачыстага адкрыцця фестывалю. У праекте «Настрой» штодзённа будуць выходзіць фестывальныя дзённікі з дайджэстам асноўных падзей.

Канал «Культура» ў дні фестывалю прадставіць сваім слухачам уключэнні з канцэртных, тэатральных і выставачных залаў, рэпартажы з удзелам гасцей і ўдзельнікаў «Славянскага базару». Яшчэ ў эфіры прагучаць радыёверсіі ХХІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» і ХХХІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».

Напярэдадні і падчас фестывалю служба навін «Радыус-FM» будзе актыўна асвятляць падзеі фестывалю ў інфармацыйных выпусках. Акрамя гэтага непасрэдна з Віцебска карэспандэнт радыёстанцыі штодня ў ранішнім, дзённым і вячэрнім эфіры будзе паведамляць свежыя навіны.

На радыёстанцыі «Сталіца» на працягу фестывальнага тыдня будуць выходзіць спецыяльныя выпускі праекта «Культурная сфера», які дапаможа сваім слухачам паглыбіцца ў святочную атмасферу. Паглядзець, як «фестываліць» Віцебск, можна будзе і на YouTube-канале радыёстанцыі, а таксама ў сацыяльных сетках.

На дзевяці мовах загучыць «Славянскі базар у Віцебску» ў эфіры Міжнароднага радыё «Беларусь». Супрацоўнікі радыёстанцыі зробяць акцэнт на замежных гасцях і ўдзельніках фестывалю. Дзённікі культурнага форуму кожны дзень будуць гучаць на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовах. Фестывальным падзеям будзе прысвечаны таксама спецыяльны праект «Хіты Славянскага базара» на англійскай мове. Навіны, сюжэты, інтэрв’ю будуць гучаць у выпусках «Навін», у перадачах «Наша музыка», «Культурны агляд», «Беларусь ад А да Я», «Ваш сябар — Беларусь», «Знаёмцеся: Беларусь!» і ў спецыяльным праекце «Фестывальны калейдаскоп». Матэрыялы пра міжнародны форум у Віцебску будуць таксама публікавацца на сайце і ў афіцыйных акаунтах радыё «Беларусь» у сацыяльных сетках. 

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.