Вы тут

Жодзіна святкуе дзень нараджэння і рыхтуецца да Дня Незалежнасці


Сёння, 2 ліпеня, Жодзіна адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Горад машынабудаўнікоў таксама святкуе свой 380-ты дзень нараджэння, бо менавіта столькі часу прайшло з першага ўпамінання ў летапісе. Спачатку гараджане сабраліся каля Палаца культуры БелАЗа, каб ушанаваць воінаў-вызваліцеляў. Тут жа прайшоў мітынг з урачыстым маршам ваенных. А пазней у першым і старэйшым мікрараёне горада, які называецца ГРЭС (побач узведзена вялікая электрастанцыя), адбылося атмасфернае і маляўнічае свята, у якім прынялі ўдзел лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці, цэнтр турызма, дзіцячая мастацкая школа, гісторыка-краязнаўчы музей, мінскі рыцарскі клуб, выстаўка жодзінскіх майстроў і рамеснікаў, майстар-класы ад творчых студый, канцэртная праграма і спартыўныя гульні. Лепшым жыхарам горада, заслужаным работнікам электрастанцыі, маладым шматдзетным сем’ям, творчым дзецям былі ўручаны падарункі і граматы. Апладысментамі гледачы сустракалі дзяўчат-пявунняў з заслужанага аматарскага калектыва «Сярэбраная трэль» з гарадскога цэнтра культуры і дасугу.. Свята працягнецца і заўтра фестывалем песні і паэзіі «Жодзіна — горад мастацтва», святочным канцэртам і акцыяй «Спяём гімн разам». А кульмінацыяй стане феерверк.


Анатоль КЛЯШЧУК

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.