Вы тут

Дажджы, навальніцы і зноў дажджы


Здавалася б, за ўвесь чэрвень дажджы былі рэдкімі гасцямі ў нашай краіне. У той жа час на апошнім тыдні першага летняга месяца, дзякуючы магутным цыкланічным віхрам, колькасць ападкаў прыкметна павялічылася. І ў апошні дзень чэрвеня будуць ісці дажджы, але чакаюцца яны ў асноўным па ўсходняй палове краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Такім чынам, у пятніцу пераважна па ўсходняй частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Максімальная тэмпература паветра будзе ў межах ад плюс 20 градусаў па ўсходзе да плюс 27 градусаў у заходніх раёнах краіны.

Паводле слоў сіноптыкаў, ліпень прыме эстафету ў свайго папярэдніка разам з дажджлівым надвор'ем. У суботу ўначы месцамі па захадзе, раніцай і днём — на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 10 градусаў да 16 цяпла, а ўдзень — ад плюс 19 градусаў на паўночным захадзе да плюс 28 градусаў на паўднёвым усходзе.

У нядзелю ноччу месцамі, а днём на большай частцы нашай тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы тэмпература дасягне 8—15 градусаў цяпла, а па паўднёвым усходзе — да 17 цяпла. Удзень чакаецца 19—26 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы прагназуецца плюс 9—16 градусаў, а ўдзень — 21—28 градусаў цяпла. У аўторак месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы слупок тэрмометра дасягне плюс 9—16 градусаў, а ўдзень — плюс 22—29 градусаў.

А ў сераду сіноптыкі чакаюць выключна гарачае сонечнае надвор'е. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы чакаецца 10—17 цяпла. Днём паветра прагрэецца да 23—30 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва  

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Грамадства

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.