Вы тут

На тыдні чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, і пахаладае


У большасці дзён чэрвеня ў нашай краіне назіраўся антыцыкланальны характар надвор'я, таму пераважала ў асноўным цёплае і сухое надвор'е, а дажджы насілі пераважна лакальны і кароткачасовы характар. Але на гэтым тыдні ініцыятыва ў надвор'і пяройдзе да атмасферных франтоў, якія зацягнуць воблачнасцю і не пакінуць да выхадных. Пры гэтым свой выхад яны будуць суправаджаць дажджамі рознай інтэнсіўнасці і працягласці, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ.

Таму ўжо ў аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі будуць навальніцы, а ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пройдуць моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Максімальная тэмпература паветра днём 19—25 градусаў цяпла.

У сераду будзе «дзень парасонаў». На большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад 8 градусаў да 14 градусаў, а ўдзень — ад 14 да 20 цяпла. Месцамі чакаецца да плюс 23.

Ужо ў чацвер хваля адноснага холаду будзе ўжо сыходзіць. Але на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 9 да 14 цяпла. Удзень слупкі тэрмометра падымуцца да 18—25 градусаў.

У пятніцу ноччу месцамі па краіне, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Уначы будзе 9—16 градусаў, а днём — ад 20 градусаў па паўночным усходзе да 28 па паўднёвым захадзе.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у выхадныя стане яшчэ цяплей, і ў сярэдзіне дня паветра па краіне прагрэецца да 23—28 градусаў, але месцамі будзе плюс 19—22 градусы. У суботу франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі, і надвор'е палепшыцца, пры гэтым без дажджоў не абыдзецца.

У першы дзень ліпеня ўначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы дасягне 10—16 цяпла, а ўдзень — 23—28 градусаў. Месцамі чакаецца 20—22 градусы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва  

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Грамадства

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.