Вы тут

Андрэйчанка ўсклаў кветкі да скульптуры «Журботная маці»


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўсклаў кветкі да скульптуры «Журботная маці» на брацкай магіле ў парку Чалюскінцаў у Мінску, перадае БелТА.


«22 чэрвеня 1941 года на нашу зямлю прыйшла вялікая бяда. Вайна перакрэсліла ўсе надзеі людзей, прынесла гора, пакуты нашаму народу. Загінуў кожны трэці беларус. Вельмі важна, што мы ўспамінаем і дзякуем усім тым, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць нашай Радзімы, хто фактычна забяспечыў нам цяперашняе жыццё і нашу будучыню», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Беларусы ўсіх памятаюць і працягваюць аднаўляць імёны загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, падкрэсліў спікер. «Па сканчэнні 82 гадоў нам зноў даводзіцца абараняць незалежнасць нашай краіны. Мы бачым, які ціск аказваецца на Рэспубліку Беларусь, спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне, раскалоць грамадства, задушлівыя санкцыі. Але, нягледзячы на гэта, дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць Прэзідэнт, у цэлым улады, падтрымцы нашага народа — мы выстаялі. Краіна развіваецца, і вядома, наш самы галоўны абавязак — кожнаму на сваім працоўным месцы рабіць сваю справу, захаваць мір, чыстае неба і не дапусціць паўтарэння трагедыі 22 чэрвеня 1941 года», — дапоўніў ён.

Адным з месцаў пахавання савецкіх ваеннапалонных стаў парк Чалюскінцаў. Памерлых у лагерах «Выстава» і «Пушкінскія казармы» зняволеных вазілі на калёсах і закопвалі ў магілах-траншэях.

Пасля вызвалення Мінска Надзвычайная камісія налічыла 41 такую яму на невялікім пятачку ў глыбіні парку. Па прыблізных падліках, там было пахавана каля 10 тыс. чалавек.

У 1955 годзе на месцы брацкай магілы з’явіўся мемарыял. На пастаменце бетонная фігура «журботнай маці», выкананая па ўстаноўленым узоры. Былі пракладзены дарожкі, аформлены індывідуальныя надмагільныя пліты. Толькі двое з пахаваных там вядомы — тыя, хто памёр ад ран у 1944 годзе ва ўжо вызваленым Мінску. Тэрыторыя мемарыяла пастаянна дагледжаная. У 2005 годзе парк Чалюскінцаў быў уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».