Вы тут

Касавыя зборы ў Кітаі перавысілі мільярд юаняў


Касавыя зборы ў Кітаі за перыяд з 1 чэрвеня, даты пачатку летняга кінасезона, перавысілі адзнаку ў мільярд юаняў (каля 140 мільёнаў долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле інфармацыі базы дадзеных фільмаў і білетнай платформы Maoyan, агульныя касавыя зборы ў краіне перавысілі паказчык, які быў зарэгістраваны за той жа перыяд у любым годзе, пачынаючы з 2020-га. Паколькі рост цесна звязаны з аднаўленнем кінаіндустрыі пасля эпідэміі COVID-19, назіральнікі прытрымліваюцца аптымістычных прагнозаў адносна першага летняга кінасезона пасля сёлетняй карэкціроўкі Кітаем супрацьэпідэмічных мер.

На вялікія экраны выйдуць кітайскія кінастужкі, сярод якіх крымінальны трылер «Згубленыя ў зорках» і рамантычная драма «Каханне ніколі не заканчваецца». Таксама ў ліпені ў кінатэатрах пачнуць паказваць фільмы «Тварэнне багоў I: Каралеўства штармоў», першы фільм з доўгачаканай эпічнай трылогіі, і поўнаметражны анімацыйны фільм «Chang’an San Wan Li».

Разнастайнасць фільмаў будзе садзейнічаць устойліваму росту касавых збораў падчас летняга кінасезона ў Кітаі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.