Вы тут

Як зазняць нябачнае, не парушаючы закон? Для СМІ прайшоў семінар


Пры садзейнічанні Беларускага саюза журналістаў для супрацоўнікаў сродкаў массавай інфармацыі ў Мінску прайшоў майстар-клас на тэму «СМІ і сучаныя тэхналогіі: магчымасці беспілотнікаў на здымках фота і відэа».


Зацікаўленыя супрацоўнікі рэспубліканскіх, рэгіянальных, галіновых СМІ сустрэліся з спецыялістам Дырэкцыі інфармацыйных тэхналогій медыягрупы «Россия сегодня» Ігарам Мазуніным. Гэта мерапрыемства — адзін з модуляў міжнароднага асветніцкага праекта ў галіне медыя SputnikPro.

Беларускія журналісты сустрэліся з Ігарам Мазуніным — вядомым аператарам навін, рэжысёрам тэлепраектаў, крэатыўным прадзюсарам, спецыялістам па скрытых здымках.

Такая прафесійная разнабаковасць спікера майстар-класа адлюстроўвае патрабаванні, якія становяцца ўсё больш актуальнымі для СМІ ва ўсіх краінах. І хаця выкарыстанне беспілотных сродкаў у многіх краінах цяпер у рознай меры абмежаванае законамі, прысутныя пагадзіліся, што асвойваць гэты перспектыўны напрамак неабходна. Гэтага патрабуе сучасны ўзровень СМІ, гэта стане неабходным у будучым.

Правілы кіравання беспілотнікамі — адна з самых актуальных тэм майстар-класа. Спікер падзяліўся сваім вопытам працы на розных шыротах планеты, прывёў прыклады асаблівасцей выканання рэдакцыйных заданняў. Цікава было даведацца, што Ігар Мазунін сам захоплены стварэннем беспілотных паветраных апаратаў, з дапамогай якіх здзяйсняе свае ўнікальныя здымкі. Ён удзельнічаў у асвятленні падзей сусветных маштабаў у «гарачых кропках», яго аўтарскія відэа набралі мільённыя прагляды ў тэлеграм-каналах.

— Здараецца, што паспяховыя відэа я забракоўваю сам, — падзяліўся майстар скрытых здымак. І гэта таму, што ён вышэй за іншае ставіць імкненне не нанесці маральную шкоду чалавеку, на якога быў накіраваны «сакрэтны» аб’ектыў. Журналісцкая этыка — неабходная састаўная частка высокага прафесіяналізму.

Майстар-клас не адзіная магчымасць пачуць ад маэстра пра сакрэты яго майстэрства. Здараецца, што да яго звяртаюцца з прыватнымі просьбамі навучыць кіраванню беспілотнікамі, сёння да такіх вырабаў ужо можна далучыць некаторыя дзіцячыя цацкі. У майстра свая методыка навучання і авалодваюць пілатажам жанчыны хутчэй за мужчын. Відаць, уплываюць на гэта вядомыя жаночыя рысы: асцярожнасць, уважлівасць.

Яўген ПЯСЕЦКІ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.