Учора ў Маладзечне завяршыўся XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2023».
У райцэнтры панавала сапраўды чароўная атмасфера: вершы, песні, пляскі, горад майстроў... Вочы разбягаліся ад такой насычанай праграмы.
Шмат гледачоў сабралі завяршальныя этапы рэспубліканскага Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. А яшчэ падчас фестывалю прайшло святочнае шэсце выпускнікоў Маладзечанскага раёна. Выдатнікам урачыста ўручылі залатыя медалі і атэстаты. Творчыя сустрэчы з таленавітымі майстрамі, літаратурна-музычная гасцёўня ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, канцэрты і галоўнае — жыхары і госці горада з радаснымі ўсмешкамі на тварах. Як усё гэта адбывалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.