Вы тут

У правінцыі Ляанін знайшлі старажытныя грабніцы


У горадзе Лінхай, што ў правінцыі Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай), знайшлі мноства старажытных грабніц, якія адносяцца да перыяду праўлення дынастыі Усходняя Хань (25-220 гг.), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Археолагі з Інстытута культурнай спадчыны і археалогіі правінцыі пачалі раскопкі сёлета ў сакавіку. Усе восем грабніц уяўляюць сабой цагляныя канструкцыі, паведаміў навуковы супрацоўнік інстытута Су Цзюньцян.

Было выяўлена больш чым сотня пахавальных прадметаў, у тым ліку чыгуны, урны, талеркі, а таксама ўзоры кухонных пліт і калодзежаў. У адной з магільняў археолагі знайшлі труну з чалавечым шкілетам унутры, паведаміў Су Цзюньцян.

Структура грабніц і пахавальныя прадметы маюць адметныя рысы часоў дынастыі Усходняя Хань, дадаў навуковы супрацоўнік. Паводле яго слоў, гэтыя новыя адкрыцці і некаторыя папярэднія археалагічныя знаходкі сведчаць аб тым, што тэрыторыя цяперашняга Лінхая знаходзілася пад эфектыўным упраўленнем дынастыі Усходняя Хань, сталіца якой размяшчалася на цэнтральных раўнінах Кітая.

Таксама паведамляецца, што падчас раскопак былі знойдзены печы для абпалу, якія адносяцца да эпох дынастый Ляа і Цзінь (907-1234 гг.).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.