Вы тут

Фільм «Беларусь 3» атрымаў «Залаты Віцязь»


Скарбонка Белтэлерадыёкампаніі нядаўна папоўнілася яшчэ адной узнагародай. Дакументальная кінастужка «У кадры і за кадрам. Кінааператар Анатоль Забалоцкі», створаная прадзюсарам Сяргеем Кацьерам у суаўтарстве з рэжысёрам Юрыем Цімафеевым, была адзначана бронзавым дыпломам на ХХХІІ Міжнародным кінафоруме «Залаты Віцязь».


Фота: pixabay.com

Сёлета ў горадзе Грозны кінафестываль сабраў гульнявое, дакументальнае і анімацыйнае кіно, а таксама фільмы для дзяцей і падлеткаў — усяго 153 конкурсныя праекты.

Фільм «У кадры і за кадрам. Кінааператар Анатоль Забалоцкі», прэм'ерны паказ якой на сацыякультурным тэлеканале прайшоў у снежні мінулага года, на кінафоруме быў прадстаўлены ў намінацыі «Дакументальныя поўнаметражныя фільмы».

— Наш фільм распавядае пра легенду савецкага кінематографа. Анатоль Дзмітрыевіч — таленавіты кінааператар, цікавы пісьменнік і чалавек са складаным стаўленнем да мастацтва. Ён працаваў над кінастужкамі, якія сталі класікай, — «Каліна чырвоная», «Печкі-лавачкі», «Альпійская балада», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і многімі іншымі, — дзеліцца Сяргей Кацьер. — Анатоль Дзмітрыевіч валодае моцным характарам. Не кожнаму пойдзе насустрач і адкрые сваё сэрца і душу. Але нам удалося зразумець адзін аднаго. Таму і фільм атрымаўся глыбокі, напоўнены разважаннямі героя.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.