Вы тут

На тыдні прыпячэ да 30 градусаў. Дзейнічае чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі


У мінулыя выхадныя ў нас ночы (і не толькі) былі досыць халодныя, калі сярэднія значэнні тэмпературы паветра былі ў асноўным на 2—8 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але ўжо на гэтым тыдні ўначы будзе цяплей, а днём нават па-летняму прыпякаць.


Фота: pixabay.com

У мінулыя выхадныя ў нас ночы (і не толькі) былі досыць халодныя, калі сярэднія значэнні тэмпературы паветра былі ў асноўным на 2—8 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Але ўжо на гэтым тыдні ўначы будзе цяплей, а днём нават па-летняму прыпякаць.

Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у найбліжэйшыя трое сутак дажджы па-ранейшаму будуць насіць кароткачасовы характар і распаўсюджвацца па тэрыторыі Беларусі нераўнамерна. У сувязі з гэтым з аўторка да чацвярга ў большасці раёнаў Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца надзвычайная пажарная небяспека. Дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі, папярэджваюць у Белгідрамеце.

У аўторак без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 3 да 9 градусаў, а па поўдні месцамі — да плюс 11 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 21—27 градусаў. І 7 чэрвеня будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным усходзе да 13 градусаў па поўдні, а днём складзе 22—29 градусаў.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы слупок тэрмометра дасягне 8—14 градусаў, а ўдзень — 22—28 цяпла.

У пятніцу ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы чакаецца плюс 8—15 градусаў, а ўдзень — 23—29 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу айчынных спецыялістаў, цёплае надвор'е захаваецца і на выхадныя. У суботу ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 8 градусаў па поўначы да плюс 16 градусаў па поўдні. Днём прагназуецца 22—28 градусаў, а вось па поўначы будзе трошкі халадней — дзесьці 20—21 градус.

Характэрна, што тэмпература вады ў вадаёмах краіны некалькі павысіцца. Раней на рэках Беларусі адзначаўся спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне каля Бабруйска пагоршыліся ўмовы для суднаходства. Цяпер на рэках працягваецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 12 сантыметраў у суткі.

«На Нёмане ў Гродне, Дняпры — каля Магілёва і Жлобіна, Бярэзіне — каля Бабруйска, Сожы — каля Крычава і Слаўгарада ўзроўні вады ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства. Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Прыпяці рацэ Стыр каля вёскі Лапаціна. Тэмпература вады ў вадаёмах краіны знаходзіцца ў межах ад 11 да 20 градусаў», — распавялі ў Белгідрамеце.

У найбліжэйшую пяцідзёнку, паводле інфармацыі гідролагаў, на рэках Беларусі будзе назірацца ў асноўным спад узроўняў вады, тэмпература ў вадаёмах некалькі павысіцца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?