Вы тут

На стадыёне «Дынама» ў Мінску праходзіць выстава японскіх аўтамабіляў «Japlane 2023»


Сёння на стадыёне «Дынама» ў Мінску праходзіць выстава японскіх аўтамабіляў «Japlane 2023».


Свае аўтамабілі прадставілі больш за сто трыццаць уладальнікаў аўтамабіляў, якія не пашкадавалі час і грошы абсталяваць іх на свой густ.

Для ўдзельнікаў выставы і наведвальнікаў падрыхтавана вялікая праграма са шматлікімі конкурсамі і лакацыямі.

— Наша ўстанова — арганізатар сённяшняй выставы сумесна з супольнасцю знатакоў японскіх аўтамабіляў. Падобнае мерапрыемства мы правялі летась, убачылі, што яно цікавае жыхарам і гасцям сталіцы, таму вырашылі яго паўтарыць. Паказальна, што калі ў мінулым годзе было прадстаўлена каля ста рэдкіх аўтамабіляў ад японскіх вытворцаў, то сёння — іх больш прыкладна на траціну, — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім. — Для кожнага ўладальніка — яго аўтамабіль індывідуальны. Культура JDM-цюнінгу ўключае ў сябе мноства розных стыляў і кірункаў, і большасць з іх вы сёння можаце ўбачыць на нашай выставе. Яна будзе працаваць да 22.00.

Генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» Аляксандр Бут-Гусаім

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.