Вы тут

У Мінадукацыі паступаюць пытанні па выніках ЦЭ


У Міністэрства адукацыі ў рамках прыёму грамадзян, на чат-бот, у інтэрнэце паступаюць пытанні па выніках цэнтралізаванага экзамену, паведамляе БелТА.


У прэс-службе расказалі аб самых папулярных з іх. На першым месцы стаіць пытанне аб методыцы пераводу пярвічных балаў у тэставыя. «Методыка пераводу пярвічных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца з 2019 года, яна зацверджана загадам міністра адукацыі ад 20 студзеня 2023 года нумар 39а для разліку вынікаў ЦЭ. Вынікі рэпетыцыйнага ЦЭ, які прайшоў 28 студзеня бягучага года, былі разлічаны па гэтай методыцы. У сувязі з адсутнасцю змяненняў у методыцы пераводу пярвічных балаў у тэставыя з 2019 года інфармаванне грамадскасці не праводзілася. Вынікі ЦЭ ад 14 мая таксама выкананы па гэтай методыцы», — сказалі ў ведамстве.

Разыходжанні паміж шкалой пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023 тлумачаць базавым узроўнем тэстаў ЦЭ. «З прычыны чаго вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання па падрыхтоўцы да ЦТ могуць не цалкам адпавядаць вынікам ЦЭ. Цяпер ідзе работа міжведамаснай камісіі», — адзначылі ў Мінадукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.