Вы тут

Першы кабінет камп’ютарнай тамаграфіі адкрыты ў Рагачоўскім раёне


Новыя магчымасці ў аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі і дыягностыкі па ўсіх профілях – гэтыя і не толькі магчымасці пашырэння аказання медыцынскай дапамогі цяпер даступныя для спецыялістаў Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.


Кампю’тарны тамограф на 128 зрэзаў для медустановы набыты за кошт рэспубліканскага бюджэту. Сродкі для рэканструкцыі памяшкання пад устаноўку дарагога медыцынскага абсталявання — больш 500 тысяч рублёў — былі выдаткаваны Гомельскім аблвыканкамам. 

— Рагачоўскі раён — адзін з найбуйнейшых у вобласці. Тут пражываюць больш 52 тысяч чалавек, і таму пытанне аб набыцці менавіта ў мясцовую цэнтральную райбальніцу высокадакладнага дыягнастычнага абсталявання не стаяла ні ў вобласці, ні ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе і было прынята рашэнне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту набыць рэнтгенаўскі камп’ютарны тамограф на 128 зрэзаў. Дарэчы, ён першы ў Рагачоўскім раёне, — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця кабінета камп’ютарнай тамаграфіі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

Падзяліць значную падзею разам з медыкамі і жыхарамі раёна ў Рагачоў прыехаў і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што ўвод новага кабінета КТ адкрывае новыя магчымасці ў аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі, дыягностыкі па ўсіх профілях, у тым ліку і дзяцей. Дзмітрый Піневіч акцэнтаваў увагу і на правядзенні далейшай мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя, павышэнні даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі.

Дзякуючы з’яўленню кампю’тарнага тамографа ў раёне пашырацца ў тым ліку магчымасці дыягностыкі захворванняў лёгкіх, сасудаў галаўнога мозга, чэрапна-мазгавых траўм.

Раней жыхароў раёна для МРТ і КТ-даследаванняў былі вымушаны адпраўляць у Гомель, Жлобін, Светлагорск, Мазыр.

— З адкрыццём кабінета КТ адпаведна скароціцца і час для таго, каб доктару можа было ўбачыць вынік, — зазначыла галоўны ўрач Рагачоўскай цэнтральнай райбальніцы Анжаліка Купцова. — Такім чынам у нас у прыёмным пакоі вымалёўваецца дыягнастычнае аддзяленне — тут і КТ-апарат, і рэнтген-апарат, побач — лабараторыя. Гэта значыць – змяншаюцца тэрміны ўстаноўкі дыягназаў, павышаецца эфектыўнасць даследаванняў, — падкрэсліла кіраўнік установы аховы здароўя.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».