Вы тут

Бясплатныя кансультацыі з нагоды Дня абароны дзяцей


Бясплатныя прававыя кансультацыі па пытаннях, звязаных з натарыяльнымі дзеяннямі з удзелам непаўналетніх, у фармаце прамых тэлефонных ліній і асабістых сустрэч 1 чэрвеня правядуць натарыусы Беларусі. Спецыялісты патлумачаць, у прыватнасці, як сведчыць пагадненні ў рамках шлюбна-сямейнага заканадаўства, што закранаюць інтарэсы дзяцей; раскажуць пра дагаворы і пагадненні, удзельнікі якіх — непаўналетнія асобы; дапамогуць аформіць спадчынныя правы з удзелам малых.


Прамыя тэлефонныя лініі 1 чэрвеня праводзяць натарыусы Магілёўшчыны. У дабрачыннай акцыі «Даступнае права», прымеркаванай да Дня абароны дзяцей, сумесна з галоўным упраўленнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама возьмуць удзел усе натарыяльныя канторы вобласці. А ў натарыяльным бюро № 1 Бабруйска і натарыяльных канторах горада шматдзетных і сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў чакаюць з 9:00 да 13:00.

Прамыя тэлефонныя лініі ладзяць таксама натарыусы Гомельшчыны. З 10:00 да 13:00 усе жадаючыя могуць задаць хвалюючыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыусаў, пазваніўшы ў любую натарыяльную кантору ці бюро вобласці. 

Мінскія натарыусы чакаюць на бясплатную прававую кансультацыю 1 чэрвеня ўсіх беларусаў, у сям’і якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. У гэты ж дзень натарыусы Мінскай гарадской натарыяльнай акругі сталіцы з 9:00 да 13:00 правядуць прамыя тэлефонныя лініі для шматдзетных і сямей, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Нумары тэлефонаў і імёны натарыусаў, адвакатаў, работнікаў ЗАГСаў і прадстаўнікоў упраўлення прымусовага выканання прамой лініі змешчаны на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

Натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі таксама пракансультуюць грамадзян па тэлефоне ці пры асабістай сустрэчы. Можна ўзгадніць найбольш прымальны для наведвальніка варыянт, пазваніўшы ў натарыяльнае бюро ці кантору Мінскай вобласці. 

Поўны спіс натарыяльных бюро і кантор Беларусі, іх адрас і час работы, а таксама кантактныя тэлефоны можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты  у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Таксама сёння з 9:00 да 12:00 у Нацыянальным кадастравым агенцтве па адрасе г. Мінск, зав. Чырваназорны, 12, каб. 319 праходзіць адзіны дзень бясплатнага кансультавання. У гэты ж час грамадзяне могуць таксама звярнуцца са сваімі пытаннямі па нумары +375 (17) 2853926.

Спецыялісты пракансультуюць усіх жадаючых па агульных пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. Патлумачаць парадак здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў у дачыненні да прадпрыемства маёмаснага комплексу: парадак абыходжання з заявамі аб дзяржрэгістрацыі, тэрмінах і кошце здзяйснення адміністратыўнай працэдуры, агульных пытаннях нарматыўнага рэгулявання дзяржрэгістрацыі прадпрыемстваў маёмасных комплесаў. Раскажуць пра тэхнічную інвентарызацыю і праверку характарыстык нерухомай маёмасці, незалежную аэцнку кватэр, нерухомсці, бізнесу, абсталявання і транспарта, немтаэрыяльных актываў і аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, а таксама пра экспертызу незалежнай ацэнкі.

Эксперты азнаёмяць і з парадкам давання звестак з інфармацыйных рэсурсаў, аператарам якіх з’яўляецца Агенцтва: адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй; рэестра характарыстык нерухомай маёмасці; рэестра адрасоў; рэгістра кошту зямельных участкаў; адзінага рэестра адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак; рэестра цэн на зямельныя ўчасткі і іншых.

Сёння бясплатныя кансультацыі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, тэхнічнай інвентарызацыі, ацэнцы, вызначэнні межаў зямельных участкаў і іншых пытаннях, звязаных з афармленнем правоў на нерухомасць, правядуць таксама ў тэрытарыяльных арганізацых па дзяржрэгістрацыі нерухомасці, іх фліялах і бюро. Больш падрабязна аб правядзенні акці ў кожным рэгіёне можна пачытаць на афіцыйных сайтах указаных тэрытарыяльных адзінак.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».