Вы тут

«Насельніцтва павінна быць забяспечана агуркамі і таматамі ў міжсезонне»


Насельніцтва павінна быць забяспечана агуркамі і таматамі ў міжсезонне па прымальных цэнах. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час нарады аб развіцці цяплічнай гаспадаркі, перадае БелТА.


«Ключавой задачай развіцця цяплічнага комплексу краіны з’яўляецца рытмічнае забеспячэнне насельніцтва агародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд па прымальных цэнах, аб чым ёсць адпаведнае даручэнне кіраўніка дзяржавы. У сакавіку на базе ААТ „ДарАРЗ“ мы гэта пытанне разглядалі, заслухалі даклад, далі шэраг даручэнняў па выпрацоўцы арганізацыйных і фінансавых мер стымулявання і падтрымкі вытворчасці запатрабаванай агародніннай прадукцыі, перш за ўсё агуркоў і таматаў, у міжсезонны перыяд. У вясенне-летні перыяд у нас няма праблем з гэтым», — сказаў Раман Галоўчанка.

Мінсельгасхарчу была пастаўлена задача па фарміраванні плана-графіка мадэрнізацыі і будаўніцтва аб’ектаў цяплічнай гаспадаркі, а таксама выпрацоўцы комплексу арганізацыйна-фінансавых мер, якія дазволілі б эфектыўна развіваць цяплічны комплекс. Сёння на нарадзе разглядалася выкананне гэтых даручэнняў і план далейшай работы па забеспячэнні насельніцтва агародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд.

Як паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, у цэлым гадавая вытворчасць агуркоў і таматаў у Беларусі перасягае ўнутранае спажыванне гэтых прадуктаў. «Але ёсць міжсезонны перыяд (з лістапада па сакавік), калі дэфіцыт агуркоў і таматаў крыху адчуваецца ў нашай краіне. Таму кіраўніком дзяржавы і ўрадам пастаўлена задача кампенсаваць адсутныя аб’ёмы», — сказаў ён.

Што датычыцца агуркоў, не хапае 8,5 тыс. т у міжсезонне. «Гэта праблема практычна знята. Мы будзем атрымліваць у міжсезонны перыяд яшчэ больш за 9 тыс. т за кошт перанясення тэхналагічных тэрмінаў вытворчасці і больш высокай ураджайнасці. Гэта значыць унутранае спажыванне цалкам забяспечым», — адзначыў міністр.

Таматаў не хапае крыху больш за 19 тыс. т. «Тут трэба больш дэталёва папрацаваць на працягу некалькіх гадоў. Мы цяпер выбралі гаспадаркі, якія будуць забяспечвацца дадатковым падсвечваннем, каб можна было атрымліваць таматы ў зімовы перыяд. Да канца бягучага года мы дабавім 25-30 працэнтаў да вытворчасці таматаў, а блізка да 100 працэнтаў выйдзем гады праз тры», — падзяліўся планамі кіраўнік Мінсельгасхарча.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Пачым галоўны «зімовы прадукт»?

Давайце высветлім, пачым сёння наш галоўны прадукт «зімовага рацыёна», што ў асартыменце ў гэтым лістападзе і які від сала карыстаецца цяпер найбольшым попытам.

Грамадства

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

Не разбегліся падчас рамонту — жыць вам заўсёды разам

...Як ламае сумеснае актыўнае пераабсталяванне жылля добрыя сем’і, я ведаю не па чутках.

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.