Вы тут

План мэтавага прыёму на 2023 год зацверджаны ў БДУ


Усяго на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі плануецца прыняць 104 чалавекі. На педагагічныя спецыяльнасці выдзелена 35 месцаў. Прыём будзе ажыццяўляцца па 26 спецыяльнасцях, з іх 12 педагагічных.


Найбольшая колькасць мэтавых месцаў заяўлена па спецыяльнасці «правазнаўства» — 27. Тут асноўным заказчыкам кадраў выступае Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, за гэтым ведамствам замацавана 25 мэтавых месцаў. А ўсяго мэтавы набор будзе ажыццяўляцца ў інтарэсах 41 ведамства і арганізацыі.

Прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку пройдзе з 1 да 5 чэрвеня. Уступныя іспыты будуць праводзіцца з 6 па 13 чэрвеня па 12 прадметах. Залічэнне адбудзецца 16 жніўня.

Таксама для абітурыентаў з 1 мая ўжо працуе асабісты кабінет на партале. Рэсурс дазваляе прайсці электронную рэгістрацыю: запоўніць анкету і заяву, загрузіць фота, размясціць адсканаваны атэстат або дыплом, сертыфікаты цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ), дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы пры паступленні. Электронны кабінет не замяняе падачу арыгіналаў дакументаў асабіста абітурыентам, а толькі дазваляе абітурыентам звяртацца адразу ў сакратарыят сваіх факультэтаў, абыходзячы грамадскую прыёмную камісію.

Асабісты кабінет дазваляе на працягу ўсёй прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме на асабістых камп’ютарах, планшэтах, смартфонах адсочваць падрабязную інфармацыю пра конкурс і бягучы прахадны бал на выбраную спецыяльнасць. Па завяршэнні прыёму ў ім адлюстроўваюцца звесткі пра залічэнне.

Сярод сёлетніх новаўвядзенняў прыёмнай кампаніі ў БДУ можна адзначыць некалькі момантаў. Па-першае, пашырана лінейка спецыяльнасцей, на якія без экзаменаў будуць залічвацца пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і медалісты. У гэты пералік уключаны «рамана-германская філалогія», «прыкладная фізіка», «камп’ютарная фізіка», «радыёфізіка і інфармацыйныя тэхналогіі» і «матэматыка».

Па-другое, пашыраны пералік педагагічных спецыяльнасцей, на якія без экзаменаў будуць залічвацца пераможцы абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, медалісты і па рэкамендацыі педсаветаў — выпускнікі педагагічных класаў. У гэты пералік дададзены «гісторыя», «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны», «геаэкалогія».

Па-трэцяе, выпускнікі адукацыйных праграм Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку змогуць без уступных іспытаў паступаць на 17 спецыяльнасцей БДУ.

Па-чацвёртае, выпускнікі Ліцэя БДУ пры выкананні адпаведных патрабаванняў залічваюцца ў БДУ без уступных іспытаў.

Акрамя таго, з новага навучальнага года пачнецца падрыхтоўка спецыялістаў па дзвюх новых актуальных спецыяльнасцях «кібербяспека» на ФПМІ і факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій і «дзяржаўны аўдыт» — на эканамічным факультэце.

Нагадаем, у БДУ працуе гарачая тэлефонная лінія прыёмнай камісіі. Звярнуцца з пытаннямі пра паступленне, падачу дакументаў можна па тэлефонах 8 (017) 209-50-85 у буднія дні з 9.00 да 16.00 (абед з 13.00 да 14.00), у суботу з 9.00 да 14.00 без абеда. Выхадны — нядзеля. Таксама з дадзенымі пытаннямі можна звярнуцца ў сакратарыят прыёмнай камісіі БДУ па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, каб. 116.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.