Вы тут

Па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413


За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413. Такая інфармацыя размешчана ў тэлеграм-канале Міністэрства адукацыі, паведамляе БелТА.


Першы цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах прайшоў у краіне 14 мая. У ім прынялі ўдзел больш за 53 тыс. 11-класнікаў. Па выніках ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413 навучэнцаў. У адукацыйным ведамстве адзначылі, што павелічэнне колькасці 100-бальных вынікаў у параўнанні з мінулымі гадамі тлумачыцца поўнай карэляцыі тэставага матэрыялу з вучэбнай праграмай, а таксама выключэннем заданняў пятага ўзроўню складанасці.

«Каля 10% выпускнікоў не змаглі пацвердзіць адзнакі 9 і 10 балаў, атрыманыя па выніках года. Вынікі экзамену паказалі, што выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў даволі паспяхова справіліся з заданнямі. Вынікі 6, 7 і 8 балаў (па дзесяцібальнай шкале) паказалі каля 60% удзельнікаў ЦЭ па дзяржаўных мовах, што ў цэлым супастаўна з вынікамі выніковай атэстацыі за апошнія два гады», — распавялі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Паводле аналізу вынікаў першага выпрабавання, выпускнікі ў сярэднім справіліся прыкладна з 70% заданняў ЦЭ. «Разам з тым ёсць і досыць нізкія вынікі. Так, тэст па беларускай мове на 0 балаў выканалі 3 чалавекі, 1, 2 балы (па дзесяцібальнай шкале) атрымалі 63 вучні па беларускай мове і 85 — па рускай. Улічваючы, што III ступень агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках профільнага навучання ў цэлым арыентавана на падрыхтоўку да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі, варта адказна падыходзіць да рашэння аб працягу навучання пасля 9 класа. Абавязковую агульную сярэднюю адукацыю і спецыяльнасць навучэнцы могуць атрымаць, працягнуўшы навучанне ў прафесійных каледжах. У цэлым аналіз вынікаў першага цэнтралізаванага экзамену паказаў, што новая форма выніковай атэстацыі выпускнікоў школ апраўдала сябе», — адзначылі ў ведамстве.

Дэталёвы аналіз вынікаў ЦЭ будзе працягнуты з мэтай удасканалення тэставага матэрыялу, а таксама работы педагагічнага корпуса.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».