Вы тут

Свята танца прайшло ў выхадныя ў Мінску


У сталічным Палацы спорту адбыліся чэмпіянат і першынства Рэспублікі Беларусь па танцавальным спорце, а таксама па класах спартыўнага майстэрства, Гран-пры «Стань чэмпіёнам!».


На працягу двух дзён спартыўныя пары ўсіх узростаў змагаліся за прызавыя месцы ў розных спаборніцкіх дысцыплінах.

Упершыню ў гісторыі Рэспублікі Беларусь 28 мая прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па акрабатычным рок-н-роле — віду спорту, які імкліва набірае папулярнасць у нашай краіне. Удзел у спаборніцтвах прынялі прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Кітая, Расіі, Узбекістана, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Малдовы.

У намінацыі «А клас-мікст» мужчыны і жанчыны:

  • 1 месца — Аляксандр Машкоў і Ганна Арэхава (Расія);
  • 2 месца — Аляксей Данос і Сафія Чабатарова (Малдова);
  • 3 месца — Сяргей Дзмітрыеў і Эмілія Агавердзіева (Расія).

У намінацыі «В клас-мікст» мужчыны і жанчыны:

  • 1 месца — Вадзім Фіёнік і Вікторыя Азімава (Расія);
  • 2 месца — Яўген Шустаў і Кацярына Есіпава (Расія);
  • 3 месца — Мэн Сянюй і Дар’я Скобелева (Кітай).

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі РГА «Беларускі альянс танцавальнага спорту», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, РГАА «Прэзідэнцкі спартыўны клуб».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?