Вы тут

Што цікавага падрыхтавалі на «Беларусь 3», каб успомніць кінамайстроў


Найбліжэйшы тыдзень прынясе згадку пра любімыя фільмы і іх стваральнікаў з нагоды юбілейных дат. Распавядаем, што цікавага падрыхтавалі да паказу тэлеканала на «Беларусь 3», каб успомніць вядомых кінамайстроў.


Так, у суботу, 27 мая, у ранішнім эфіры тэлеканала пакажуць мастацкі фільм «Справа для сапраўдных мужчын» («Беларусьфільм», 1983 г.), зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым. Кінастужка, якая ўбачыла свет сорак гадоў таму, і сёння вартая, каб яе глядзелі ўсёй сям'ёй. Таму што прафесіяналізм і адважнасць людзей ніколі не губляюць сваёй актуальнасці. Не абмінуць увагай на сацыякультурным і 90-годдзе з дня нараджэння савецкага акцёра тэатра і кіно, кінарэжысёра Георгія Буркова (1933—1990 гг.). Не прапусціце ў эфіры 31 мая паказ фільма «Амністыя» (1981 г.) з артыстам у галоўнай ролі. Кінастужка вытворчасці «Беларусьфільма» па матывах аднайменнай п'есы драматурга Мікалая Матукоўскага таксама належыць рэжысёрскаму пяру Валерыя Панамарова, але дэманструе таленты і творчае бачанне ўдзельнікаў здымачнага працэсу ўжо ў жанры сатырычнай камедыі і пры іншых сюжэтных абставінах...

А вось кінастужку «Самая абаяльная і прывабная» (СССР, 1985 г.) з удзелам Таццяны Васільевай, Ірыны Мураўёвай і Аляксандра Абдулава ўбачыць зможам як у нядзелю, 28 мая, так і 29 мая (у дзень нараджэння Абдулава) у паўторы. Сёлета народнаму артысту Расіі, якога мы ведаем і помнім па ролях у тэатры і кіно, споўнілася б 70 гадоў. Што датычыцца кінафільма, многім вядомы яго сюжэт, словы герояў разышліся на цытаты. Падчас здымак фрагментаў, у якіх гучыць музыка папулярных тады калектываў, быў цікавы эпізод. Выкарыстоўваць аўдыязапісы замежных выканаўцаў без іх дазволу забаранялася. Таму рэжысёр фільма Геральд Бяжанаў напісаў Амандзе Лір, Фаўста Папэці і дыска-гурту «Star on 45», каб атрымаць адпаведны дазвол. Наогул музыканты пайшлі яму насустрач, аднак твор Лір давялося агучваць Ларысе Долінай. Даведайцеся пра іншыя адметныя моманты, згадаўшы любімы кінафільм.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.