Вы тут

На радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» пачаўся заключны тур


Фіналісты радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» працягваюць змагацца за перамогу. Цяпер ідзе заключны трэці тур творчага спаборніцтва, якое сёлета праходзіць пад знакам Года міру і стваральнай працы. Жывыя праслухоўванні ў Вялікай студыі Дома радыё пройдуць да 29 мая ўключна.


Фота: sb.by.

Па выніках другога тура ў фінале конкурсу ў вочных намінацыях засталіся 170 удзельнікаў. Фіналісты, улічыўшы парады прафесійнага журы, правялі работу над памылкамі і цяпер працягваюць барацьбу за званне пераможцы «Маладых талентаў Беларусі», у якога будзе магчымасць пачуць сябе на хвалях галоўнага радыёканала краіны.

Удзельнікі старэйшых узроставых катэгорый да падрыхтоўкі да заключнага тура радыёконкурсу падышлі вельмі адказна, паколькі на гэты раз ім належыць выступаць перад журы ў суправаджэнні музыкантаў сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, што праект «Маладыя таленты Беларусі» ладзіцца з 2009 года і за гэты час даў магчымасць заявіць пра сябе больш чым тром тысячам выканаўцаў і калектываў. А з 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. За мінулыя гады прэміі былі ўдастоены больш за 200 лаўрэатаў. І ўжо ў канцы мая стануць вядомыя вынікі жывых праслухоўванняў і будуць аб'яўлены імёны пераможцаў 12 сезона творчага спаборніцтва. А значыць творчых людзей, якія зрабілі крок да самарэалізацыі і атрымалі ў гэтым падтрымку, стане яшчэ больш.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».