Вы тут

У Мінску адбылося пасяджэнне Савета міністраў абароны АДКБ


У пасяджэнні ўзялі ўдзел кіраўнікі абаронных ведамстваў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў і начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў. Удзельнікі абмеркавалі выклікі і пагрозы ваеннай бяспецы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ, а таксама пытанні ўдасканалення сістэмы крызіснага рэагавання. 


Дакументы, падпісаныя кіраўнікамі абаронных ведамстваў, датычацца сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання, фарміравання сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і іншых момантаў, звязаных з умацаваннем бяспекі ў рэгіёне.

У прыватнасці, разгледжаны і зацверджаны План сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2024 год. Найбольш значнымі мерапрыемствамі стануць сумесныя камандна-штабныя і спецыяльныя вучэнні з войскамі (калектыўнымі сіламі) АДКБ. Зацверджаны Пералік мерапрыемстваў сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2030 года. Акрамя таго, прынята рашэнне аб унясенні некаторых змяненняў у План сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2023 год.

Кіраўнікі абаронных ведамстваў зацвердзілі Палажэнне аб запасах матэрыяльных сродкаў для забеспячэння фарміраванняў войск (валектыўных сіл) АДКБ і метадычныя дакументы міждзяржаўнай сістэмы каталагізацыі прадметаў забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў — членаў Арганізацыі. Прынята рашэнне аб заснаванні медаля «Разам да міру». Ім будуць узнагароджвацца асобы, якія ўнеслі ўклад у міратворчую дзейнасць АДКБ.

У размове з журналістамі міністр абароны Беларусі Віктар ХРЭНІН расказаў, якіх яшчэ дамоўленасцяў удалося дасягнуць. Найперш кіраўнік ваеннага ведамства заўважыў, што правядзенне гэтага мерарыемства мае вялікае значэнне для Беларусі, бо яно праходзіць у перыяд страшынства нашай краіны ў АДКБ. 

«Фармат праведзенага пасяджэння нам дазволіў падвесці прамежкавы вынік дзейнасці Арганізацыі, выпрацаваць новыя формы і спосабы развіцця ваеннага складніку Арганізацыі, — адзначыў Віктар Хрэнін. — Акрамя таго, мы з калегамі абмеркавалі пытанні павышэння эфектыўнасці мер крызіснага рэагавання на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць, таксама адзначылі неабходнасць унясення змяненняў у нарматыўна-прававую базу Арганізацыі і нацыянальныя прававыя акты нашых дзяржаў, якія вызначаюць аператыўнасць прыняцця рашэнняў задзейнічання калектыўных сіл бяспекі». 

Міністр абароны падкрэсліў, што прыярытэтам старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ вызначаны змяншэнне канфліктных патэнцыялаў у зоне адказнасці Арганізацыі і ўмацаванне мер узаемнага даверу. «Перакананы, што сённяшняе пасяджэнне і прынятыя рашэнні паслужаць умацаванню нашай Арганізацыі ў сістэме міжнародных арганізацый», — рэзюмаваў ён. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.