Вы тут

У Мінску прайшло адукацыйна-выхаваўчае плогiнг-мерапрыемства «Чыстая Зямля»


У красавіку аддзел экалогіі i аховы прыроды Палаца дзяцей і моладзі «Золак» правёў у Мінску адукацыйна-выхаваўчае плогiнг-мерапрыемства «Чыстая Зямля». Плогінг — гэта бег трушком i збор смецця адначасова. Слова «плогiнг» утварылася ад двух слоў: шведскага plocka («паднімаць») i англійскага jogging («бег трушком»). Гэты экалагічны рух быў заснаваны ў Швецыі ў 2016 годзе Эрыкам Альстромам, які падчас прабежак збіраў смецце. Пазней ён пачаў шукаць аднадумцаў і аб’ядноўваць іх. Надалей плогiнг атрымаў развіццё ў вялікай колькасці краін і стаў модным рухам, які спалучае фізічную актыўнасць на свежым паветры і клопат аб навакольным асяроддзі.


Час і месца для правядзення плогінг-акцыi вызначылі асэнсавана. Красавік — гэта час, калі вясна ўступае ў свае правы, сонейка грэе ўсё цяплей, прырода абуджаецца ад зімовага сну, усё жывое радуецца новаму жыццю, імкнецца да пераўвасаблення, людзі таксама жадаюць абнаўлення. Што такое вясновае абнаўленне для прыроды і чалавека? Гэта новае ўвасабленне гармоніі, прыгажосці і чысціні. А збор смецця — гэта найлепшае, чым чалавек можа дапамагчы прыродзе. Для правядзення мерапрыемства абралі экалагічную сцежку «Чыжоўка». Гэта месца адпачынку гараджан, якое месціцца ў Заводскім раёне Мінска.

Красавіцкім сонечным днём удзельнікі акцыі пачалі свой бег па экасцежцы. Перад гэтым яны падзяліліся на каманды, сярод якіх праводзілася спаборніцтва па колькасці сабранага смецця. Час за плогінгам праходзіў незаўважна і весела, бо дзяўчаты і хлопцы спалучалі бег і збор смецця ў пакеты з жартамі. Пры гэтым было відаць, як удзельнікі зараджаліся духам спаборніцтва і добрым настроем. Пасля таго, як каманда дабягала да фінішнай кропкі, смецце ўзважвалі. У выніку сабралі 377 кг адходаў. У асноўным гэта былі шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, фанцікі і пакеты. Знаходзілі таксама зламаныя чамаданы, старыя табурэткі і нават аўтамабільныя шыны.

Такім чынам, падлеткі ўбачылі, як выглядае навакольнае асяроддзе са смеццем і без яго, у чысціні. Зразумелі, наколькі істотна збіраць смецце пасля адпачынку на прыродзе, бо пластыкавыя адходы раскладаюцца сотні гадоў, а шкляныя яшчэ болей. Тым больш, што шкло і пластык — гэта другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія магчыма выкарыстоўваць далей.

Вольга ЦІШАЛОВІЧ

Фота з архіва Палаца дзяцей і моладзі «Золак»

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.