Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Перамогі!


Фота: БелТА.

Гэта свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах.

Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў скрозь час выступае вялікай аб'яднальнай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, хто не ведаў жахаў вайны і цяжару пасляваеннага аднаўлення.

Упэўнены, праўда Перамогі і энергія стваральнай працы дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, забяспечваюць надзейную абарону і працвітанне роднай зямлі. Умацоўваючы яе патэнцыял і аўтарытэт сваімі працоўнымі перамогамі і дасягненнямі, сучаснікі робяць усё, каб ніхто і ніколі не змог нас зламаць і знішчыць.

У гэтыя дні Беларусь аддае даніну павагі ўсім, хто палажыў свае жыцці на алтар Перамогі, знішчыў фашысцкае зло, падарыў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна акажацца апошняй.

Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў радах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячныя тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб неўміручым подзвігу.

Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра кожнай беларускай сям'і.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.