Вы тут

Петрышэнка наведаў спортаб’екты ў Маладзечне


Падчас II Гульняў краін СНД спартсмены будуць забяспечаны ўсім неабходным па лепшым сусветным стандартам. Пра гэта распавёў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка пры наведванні спортаб’ектаў у Маладзечне, перадае БелТА.


«Цяпер праводзім інспекцыйную працу і глядзім, як праходзіць падрыхтоўка інфраструктуры да II Гульняў краін СНД. Адметнасць гэтых Гульняў заключаецца ў тым, што мы праводзім іх не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі. У прыватнасці, будзем праводзіць спартыўныя спаборніцтвы ў трох гарадах Мінскай вобласці. Да прыкладу, у Маладзечне пройдуць спаборніцтвы па пляжным валейболе. Тут мяняюць старое пакрыццё на пляцоўцы, ідзе падрыхтоўка трыбун, распраналак для каманд і іншай інфраструктуры. Падчас II Гульняў краін СНД спартсмены будуць забяспечаны ўсім неабходным па лепшым сусветным стандартам», — сказаў Ігар Петрышэнка. Ён падкрэсліў, што ў Мінскай вобласці таксама плануецца наведаць Салігорск і Барысаў.

«У кожным абласным цэнтры будуць праходзіць спаборніцтвы па вызначаным відзе спорту. Напрыклад, у Брэсце плануюцца спаборніцтвы па гандболе і плаванні, а ў Гродне — цяжкая атлетыка і міні-футбол. Пры гэтым асноўныя мерапрыемствы пройдуць у сталіцы», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.