Вы тут

КДБ прагназуе значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры Беларусі


Камітэт дзяржбяспекі прагназуе значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры Беларусі. Пра гэта па выніках нарады ў прэзідэнта распавёў журналістам старшыня КДБ Іван Тэртэль, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Наш Прэзідэнт у гэтай вельмі складанай аператыўнай абстаноўцы трымае руку на ўсіх працэсах, якія адбываюцца. Бяспека цяпер на першым месцы», — падкрэсліў Іван Тэртэль.

«Мы прагназуем значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры нашай краіны. Гэта звязана, па-першае, з тэмай баявых дзеянняў на паўднёвым напрамку. З гэтым усё цяпер звязана. І другое — не спыняюцца спробы дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры нашай краіны. Гэта перш за ўсё цэнтры за граніцай, якія плануюць гэту дзейнасць пры падтрымцы непасрэдна куратараў, таксама з ліку замежных спецслужбаў.Плануецца шэраг такіх сур’ёзных акцый на нашай тэрыторыі. Спонсары не даюць магчымасці іншага выйсця для тых, хто ўжо трапіў у іх залежнасць. А спонсары — гэта замежныя зацікаўленыя асобы, як фізічныя, так і спецслужбы і іншыя арганізацыі. У гэтых умовах кіраўнік дзяржавы распарадзіўся, каб мы далажылі прапановы па рэагаванні на гэтыя ўсе выклікі», — сказаў кіраўнік КДБ.

Іван Тэртэль паабяцаў, што ў бліжэйшыя тыдзень-паўтара будуць абнародаваны новыя вынікі «ціхай работы», якую ў штодзённым рэжыме праводзіць КДБ. «На жаль, не ўсе нашы грамадзяне яшчэ ўсведамляюць тую небяспеку, якая складваецца вакол іх, вакол іх сем’яў. Таму мы на прыкладзе ўжо рэальных матэрыялаў, рэальных затрыманняў, работы контрразведкі, работы падраздзяленняў па абароне канстытуцыйнага ладу, якія прадухіляюць тэракты, пакажам вось гэтыя прыклады для таго, каб нашы людзі разумелі, з чым мы маем справу», — сказаў ён.

Па ўказанні кіраўніка дзяржавы будзе прыняты шэраг мер, звязаных з узмацненнем контрразведвальнага рэжыму. «Для таго каб працаваць на папярэджанне, на прафілактыку і не дапусціць у канчатковым выніку таго, што адбываецца побач з намі ў розных рэгіёнах», — растлумачыў кіраўнік КДБ.

«Бяспека людзей, нашых грамадзян, сем’яў на першым месцы ў кіраўніка дзяржавы. Мы, адпаведна, дакладваем яму аб выкананні тых даручэнняў, якія дадзены Прэзідэнтам у сувязі з гэтай няпростай сітуацыяй. Але хацеў бы падкрэсліць, што Прэзідэнт руку на пульсе трымае. І нашым грамадзянам, не расслабляючыся, можна быць упэўненымі, што робіцца ўсё, што неабходна», — падкрэсліў Іван Тэртэль.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.