Вы тут

Узбекістан: Напамін пра Якуба Коласа


У Саюзе пісьменнікаў Узбекістана адбылася сустрэча, прысвечаная памяці народнага паэта Беларусі Якуба КОЛАСА. Узбекскіх калег-літаратараў наведала праўнучка беларускага класіка — кандыдат сацыялагічных навук, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіліна МІЦКЕВІЧ. 


На сустрэчы, удзел у якой прынялі кіраўнікі творчай арганізацыі, размова ішла пра ўшанаванне памяці Якуба Коласа ва Узбекістане, пра развіццё беларуска-узбекскіх літаратурных стасункаў. Нядаўна ў Мінску прашлі Дні ўзбекскай літаратуры ў Беларусі. У розных аўдыторыях пабывалі, выступілі паэт і перакладчык Салім АШУР, галоўны рэдактар аб’яднанай рэдакцыі часопісаў «Шарк юлдузі» — «Звезда Востока» пісьменнік Сіражыддзін РАЎФ, выканаўчы дырэктар грамадскага фонда імя Алішэра Наваі Алімджон ДАЎЛЯТАЎ, паэт і перакладчык Мікалай ІЛЬІН, галоўны рэдактар газеты «Інсон ва конун» публіцыст, драматург Кучкар НАРКАБІЛ. 

У Ташкенце госцю з Беларусі вітаў старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана Сіражыддзін САЙІД. Вядомы літаратар не аднойчы наведваў Беларусь. «Нам імпаніруе сяброўства з беларускімі пісьменнікамі, — зазначыў на сустрэчы ў Ташкенце Сіражыддзін Сайід. — Светлую дарогу такім стасункам некалі праклаў вялікі Якуб Колас. Мы рады, што ў нас, дзякуючы прыезду Васіліны Міцкевіч, з’явілася нагода ўзважыць зробленае па ўшанаванню памяці беларускага класіка ва Узбекістане, вызначыцца з новымі планамі ў гэтым накірунку». 

Васіліна Міцкевіч пабывала ў музеі СП Узбекістана, пазнаёмілася з помнікамі ўзбекскім пісьменнікам, якія ўсталяваны побач з Саюзам пісьменнікаў, — у Парку ў гонар узбекскіх літаратараў. Тут і помнікі Хаміду АЛІМДЖАНУ, ЗУЛЬФІІ, з якімі народны пясняр Беларусі сустракаўся, сябраваў у час свайго ташкенцкага жыцця ў Вялікую Айчынную вайну. 

— Узбекскі чытач добра ведае творчасць Якуба Коласа, — зазначыла ў час сустрэчы перакладчыца, празаік Рысалат ХАЙДАРАВА. — Ведае найперш па вершах. Можа быць, прыйдзе час — і загучыць па-узбекску славутая коласаўская паэма «Новая Зямля», якая адлюстроўвае характар беларуса, з’яўляецца неўміручым творам беларускага прыгожага пісьменства.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.