Вы тут

Падведзены вынікі рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні


Учора ў Мінску прайшоў заключны тур другога сезона рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла закона: мы і права». 


Другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Прохараў падкрэсліў, што інтэлектуальна-прававая гульня «Сіла закона: мы і права» з’яўляецца вынікам пошуку новых метадаў і форм работы з моладдзю па пытаннях прававога выхавання. Таксама ён пракаментаваў папулярнасць мерапрыемства:

— Вы бачыце, з якой цікавасцю студэнты прымаюць удзел, які быў па-сапраўднаму велізарны ажыятаж у раённых цэнтрах, на абласным узроўні. — Далей ён дадаў, што дадзеная праца будзе працягвацца. — Мы дамовіліся з нашымі калегамі, партнёрамі, з сілавым блокам аб тым, што і ў далейшым працягнем працу па прававой пісьменнасці, па прававой асвеце нашай моладзі.

Сапраўды, ахоп гэтага мерапрыемства вельмі шырокі. Усяго ў ім прынялі ўдзел 144 каманды (720 чалавек). У фінал прайшлі 13 найлепшых каманд (65 чалавек). Менавіта яны і спаборнічалі ў ведах па прававых асновах дзяржавы.

Аднак мерапрыемства пачалося зусім не з інтэлектуальна-прававой гульні, а з патрыятычнай акцыі «Памяць сэрца», падчас якой удзельнікі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі. Потым фіналістам правялі экскурсію па следчым камітэце. Студэнты наведалі музей Следчага камітэта Беларусі, дзе даведаліся пра гісторыю праваахоўных органаў, пачынаючы ад Полацкага і Тураўскага княстваў да нашых дзён. Асабліва ўсіх зацікавіла перадавое абсталяванне ў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі, якую таксама прадэманстравалі фіналістам.

Начальнік інстытута следчага камітэта, кандыдат юрыдычных навук Юрый Камянецкі пракаментаваў, што для ведамства прыемна тое, што фінал конкурсу праходзіць у сценах Следчага камітэта:

— Сапраўды сёння моладзь — гэта тая энергія, той драйвер, які краіне вельмі патрэбен. Сёння яны спаборнічаюць у ведах па праве. Веды па праве і асновам дзяржавы прадвызначаюць іх жыццёвы шлях.

Само фінальнае спаборніцтва складалася з 45 тэматычных тэстаў і адкрытых заданняў на лагічнае мысленне. Удзельнікам неабходна было аналізаваць прававыя сітуацыі, разгорнута адказваць на пытанні па розных тэматыках, у тым ліку аб дзяржаўным ладзе, прававых асновах, гісторыі права, адукацыі, маладзёжнай палітыцы, працаўладкаванні моладзі і іншым.

Пасля падліку балаў першае месца сярод сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў заняла каманда Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў «Эрудыты». Сярод прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў першынство ўзяла каманда Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь «Academius».

Лепшыя былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Беларусі, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі пры падтрымцы Мінадукацыі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.