Вы тут

Дэлегацыя МУС знаходзіцца з афіцыйным візітам у В’етнаме


Прадстаўнікі міліцэйскага ведамства Беларусі наведалі Міністэрства грамадскай бяспекі ў Ханоі, дзе азнаёміліся з яго матэрыяльна-тэхнічнай базай, асаблівасцямі функцыянавання спецыяльных падраздзяленняў. В’етнамскія праваахоўнікі прадэманстравалі тэхніку баявых мастацтваў з выкарыстаннем службовых сабак, паведамляецца ў тэлеграм-канале МУС Беларусі.


Звяртаючыся да кіраўніка Міністэрства грамадскай бяспекі То Ламу, Іван Кубракоў выказаў упэўненасць у далейшым развіцці дзелавога партнёрства паміж праваахоўнымі ведамствамі. 

— Сумесных намаганняў патрабуе барацьба з транснацыянальнай злачыннасцю, тэрарызмам, экстрэмізмам, злачынствамі ў ІТ-сферы, кантрабандай наркотыкаў, нелегальнай міграцыяй — сказаў Іван Уладзіміравіч. — Сёння створаны належныя прававыя ўмовы для забеспячэння дзейнасці МУС Беларусі і МГБ В’етнама, якія адказваюць сучасным патрабаванням у вырашэнні аператыўна-службовых задач і забеспячэнні бяспекі грамадзян нашых дзяржаў. 

Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца, асаблівую ўвагу надалі пытанням аснашчэння в’етнамскіх праваахоўнікаў спецыяльнай тэхнікай і экіпіроўкай па ўзоры беларускіх калег, магчымасці навучання ў навучальных установах і падраздзяленнях нашага ведамства, арганізацыі кіналагічнай службы.

Падпісаны праграма супрацоўніцтва МУС Беларусі і МГБ В’етнама, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Упраўленнем грамадскай бяспекі горада Ханоя і ГУУС Мінгарвыканкама.

У рамках візіту адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова і Прэм’ер-міністра В’етнама Фам Мінь Чыня. Бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва і паглыбленні ўзаемадзеяння ў праваахоўнай сферы. 

Як адзначыў Фам Мінь Чынь, прапрацоўваецца пытанне візіту ў краіну Прэм’ер-міністра Беларусі.

Фота: тэлеграм-канал МУС Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.