Вы тут

Пасяўную кампанію ў Беларусі плануюць завяршыць да 1 мая


У Беларусі пасяўную кампанію плануюць завяршыць да 1 мая. Пра гэта распавёў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БелТА.


«У апошнія дні ў краіне ўстанавілася добрае надвор’е і тэмпература паветра. Мы пачалі нарошчваць тэмпы не толькі пасяўной, але і астатніх палявых работ. На сёння тры вобласці — Брэсцкая, Гродзенская і Мінская — практычна скончылі пасяўную. Віцебская, Магілёўская і Гомельская вобласці таксама ідуць па графіку. У цэлым мы плануем завяршыць пасяўную кампанію да 1 мая», — сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, сёлета гібель азімых збожжавых у параўнанні з мінулым перыядам досыць нізкая і складае менш за 2%. «Пры гэтым у цэлым па краіне гібель азімага рапсу знаходзіцца на ўзроўні 10%. Гэта досыць нядрэнныя лічбы. З улікам падкормкі і таго, што не было халоднай зацяжной зімы, каранёвая сістэма раслін сфармавалася выдатна, таму мы чакаем нядрэнны выхад гэтай таварнай прадукцыі. Акрамя таго, цяпер у Беларусі вядзецца пасадка бульбы, сяўба лёну-даўгунца, цукровых буракоў, кукурузы на зерне і сілас», — адзначыў міністр.

Ён падкрэсліў, што ў параўнанні з мінулым годам да пасяўной аграрыі падрыхтаваліся лепш, у прыватнасці з тэхнічнага пункту гледжання. «Пры непасрэдным удзеле Мінпрама і прамысловых прадпрыемстваў нам удалося нядрэнна актывізаваць і падрыхтаваць тэхніку. Мы назапасілі больш мінеральных, азоцістых і фосфарных угнаенняў, назапасіліся палівам. Забяспечанасць насеннем у нас таксама добрая — больш за 140% ад патрэбы. На ўзроўні кіраўніка дзяржавы і ўрада ўсе ўказы і заканадаўчыя акты былі прыняты. Нам засталося выканаць тое, што закладзена гэтай базай», — сказаў на заканчэнне Ігар Брыло.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.