Вы тут

«Суботнікі зменьваюць краіну і далучаюць моладзь да карыснай працы»


Суботнікі зменьваюць нашу краіну і далучаюць моладзь да грамадска карыснай працы. Пра гэта падчас рэспубліканскага суботніка заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Кіраўніцтва і прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Адміністрацыя Прэзідэнта на тэрыторыі раёна высадзіць 7,4 тыс.саджанцаў хвоі і бярозы на плошчы 1,3 га. Па словах Ігара Сергеенкі, атрыманыя на суботніку сродкі пойдуць на завяршэнне рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Азарычы» ў Гомельскай вобласці, а таксама на пачатак праектных і будаўнічых работ Кобрынскага ўмацаванага раёна ў Брэсцкай крэпасці.

«Гэта магутны патрыятычны праект, таму прыкладна палова сродкаў будзе накіравана на „Азарычы“ і яшчэ палова — на Кобрынскі ўмацаваны раён. У цэлым, калі паглядзець, куды накіроўваліся заробленыя за апошнія 20 гадоў на суботніках сродкі, то гэта рэканструкцыя памятных месцаў і пахаванняў. Гэта адзін складнік. Другі складнік — завяршэнне будаўніцтва медыцынскіх устаноў, аснашчэнне іх абсталяваннем. Гэта значыць складнікаў два — захаванне гістарычнай памяці і развіццё аховы здароўя», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, суботнік — важнае Рэспубліканскае мерапрыемства. «Гэта працяг тых слаўных традыцый савецкага часу. Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне, далучаюць моладзь да грамадска карыснай працы і зменьваюць нашу краіну пасля зімы. Наводзіцца парадак, а заробленыя сродкі ідуць на развіццё знакавых для Беларусі мемарыялаў», — дадаў Ігар Сергеенка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?