Вы тут

Наперадзе нас чакае не толькі павелічэнне тэмпературы да 21 градуса, але і дажджы


Трэцяя дэкада красавіка працягвае радаваць жыхароў нашай краіны сонечным і не па сезону цёплым надвор'ем. У апошнія дні сярэднясутачная тэмпература паветра знаходзіцца ў межах ад плюс 10 да плюс 13 градусаў, што вышэй на 2—6 градусаў ад сезоннай нормы. Гэтай вясной пашанцавала і з дажджамі, таму што за 19 дзён красавіка на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкаў выпала ад 34 % да 91 % нормы дадзенага перыяду, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Будзе цудоўнае надвор'е і ў найбліжэйшыя пару дзён, лічаць сіноптыкі. Да канца гэтага тыдня высокі ціск працягне ўтрымліваць свае пазіцыі і забяспечыць на тэрыторыі краіны сонечнае, цёплае і без істотных ападкаў надвор'е. І будзе ўсё цяплей і цяплей...

У пятніцу будзе без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ад плюс 13 да 19 цяпла. У суботу таксама чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, удзень — ад плюс 14 да плюс 19 градусаў.

Выключна сонечна будзе і ў нядзелю, калі прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 2—9 градусаў, удзень — плюс 16—21 градус.

Як адзначылі спецыялісты Белгідрамета, цёплым чакаецца і пачатак наступнага тыдня. Пры гэтым калі ноччу ў зоне павышанага атмасфернага ціску абыдзецца пераважна без ападкаў, то ўжо ўдзень у няўстойлівай паветранай масе чакаюцца лакальныя кароткачасовыя дажджы, месцамі не выключаны навальніцы.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература начнога паветра будзе вагацца ад плюс 3 да плюс 10 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 15—21 цяпла.

У аўторак характар надвор'я пачне змяняцца і цяпло будзе пакідаць межы нашай краіны. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах навальніцы. Уначы чакаецца плюс 3—10, удзень — плюс 10—17 градусаў. Месцамі тэмпература павысіцца да 20 градусаў цяпла.

Злёгку сапсуе цёплы графік будучая серада. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны па ўсходзе магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 1 градуса на захадзе да плюс 10 градусаў на ўсходзе краіны. Днём тэмпература паветра апусціцца да плюс 7—14 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 16 градусаў.

Нічога страшнага, наперадзе май.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Амаль усе цеплавыя сеткі падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона

Рамонт катлоў, замена сетак і запас паліва  

Сельская гаспадарка

Манга і маракуя на ўласных сотках

Манга і маракуя на ўласных сотках

Навошта навукоўцы вывучаюць трапічныя культуры?

Грамадства

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Навошта праводзіць «Тыдзень мабільнасці»?

Трэба нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе.