Вы тут

На конкурсе «Маладыя таленты Беларусі» пачынаюцца жывыя праслухоўванні


Паўфіналісты радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», якія вытрымалі першы тур адбору, цяпер дэманструюць свае здольнасці на жывых праслухоўваннях. Сёлетні ХІІ Рэспубліканскі творчы радыёконкурс праходзіць пад знакам Году міру і стваральнай працы, і журы спаборніцтва імкнуліся даць магчымасць як мага большай колькасці ўдзельнікаў праявіць сябе на вочных праслухоўваннях у Доме радыё.


Фота: pixabay.com

Паводле умоў, у паўфінале канкурсантам патрэбна выканаць два творы, адзін з якіх ужо быў заяўлены ў папярэднім туры. Адкрылі праслухоўванні ў Вялікай студыі Дома радыё ў панядзелак удзельнікі малодшай узроставай групы ў намінацыі «Інструментальная музыка, акадэмічныя інструменты. Салісты». Праслухаліся таксама канкурсанты ў намінацыях «Інструментальная музыка», «Акадэмічны вакал. Салісты».

А з 26 да 28 красавіка прафесійнае журы ўбачыць выступленні салістаў і ансамбляў у намінацыях «Спадчына». Завершыцца другі этап праслухоўванняў намінацыі «Эстрадны вакал. Салісты» і «Акадэмічны вакал. Салісты», іх удзельнікі выканаюць свае конкурсныя кампазіцыі з 2 да 5 мая.

Яшчэ варта нагадаць, што праслухоўванні канкурсантаў у намінацыях «Інструментальная музыка. Аркестры» і «Харавая творчасць» на ўсіх этапах адбываецца дыстанцыйна. Больш інфармацыі і вынікі шукайце ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і на яго афіцыйным сайце, альбо ў сацыяльных сетках.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.