Вы тут

Як мы глядзелі тэлевізар у сакавіку. Дадзеныя медыявымяральніка


Вясной тэмпы адмоўнай дынамікі адносна аўдыторыі тэлебачання запаволіліся: на тры працэнты ў параўнанні з лютым упаў рэйтынг ТБ і на столькі ж скараціўся сярэднесутачны час прагляду «блакітнага экрана» сярод насельніцтва (у лютым гэты паказчык быў роўны 6), менш як на працэнт зменшыўся сярэднясутачны ахоп аўдыторыі.


Фота: pixabay.com

Пік у рытме жыцця аматараў тэлебачання пасунуўся на гадзіну раней: часцей націскалі кнопку ўключэння ў выхадныя і будні з 16.45 да 22.00. Традыцыйна ў выхадныя дні глядацкая актыўнасць у параўнанні з буднымі вышэйшая днём і ніжэйшая раніцай да паловы дзявятай. Па-ранейшаму жанчын сярод гледачоў больш, чым мужчын. У сакавіку зменшылася колькасць тэлегледачоў, старэйшых за 64 гады і павялічылася колькасць тых, каму ад 55 да 64 гадоў.

У топ-5 запатрабаваных жанраў змен не адбылося: кіно, забаўляльныя праграмы, навіны, пазнавальныя праграмы, музыка. У сакавіку попыт перавысіў прапанову не толькі ў жанрах кіно, сацыяльна-палітычнай праграмы, але і ў жанры інфармацыйнай праграмы. А вось са спортам сітуацыя змянілася: цяпер тут прапанова трохі перавышае попыт. Значнае перавышэнне прапановы над попытам у жанры музыкі.

У каналаў АНТ, «Беларусь 1», СТБ, «Беларусь 2» і «8 канал» падраслі сярэднясутачныя рэйтынгі, долі, ахоп і сярэдні час прагляду сярод гледачоў. У «РТР-Беларусь», «НТБ-Беларусь» і МІР — трохі ўпалі рэйтынгі, долі і сярэдні час прагляду.

Топ-15 праграм на каналах узначаліў вячэрні выпуск «Вестак тыдня» ў нядзелю 19 сакавіка. На другім месцы — вячэрнія «Весткі» ў святочны дзень — 8 Сакавіка, на трэцім — «Прывітанне, Андрэй» (11 сакавіка), на чацвёртым — «Песні ад усёй душы» (8 сакавіка). Усе гэтыя праграмы належаць каналу «РТР-Беларусь». У названы пералік трапілі таксама «Навіны» (9 сакавіка, вечар) і «Поле цудаў» (31 сакавіка) АНТ ды шэраг праграм «НТБ-Беларусь»: «Вынікі тыдня з Ірадай Зейналавай» (12 сакавіка), «Зоркі зышліся» (5 сакавіка), «Следства вялі» (26 сакавіка), «Ты не паверыш!» (11 сакавіка), «Цэнтральнае тэлебачанне» (18 сакавіка), «Заснаванае на рэальных падзеях» (12 сакавіка).

На сваіх каналах самымі рэйтынгавымі, акрамя названых вышэй перадач, сталі «ФАКТАР.BY 60+» за 17 сакавіка на «Беларусь 1», серыі тэлесерыялаў «Шэф. Новае жыццё» за 15 сакавіка на СТБ, «Вясковы раман» за 4 сакавіка на МІРы, «Знакі лёсу» за 29 сакавіка на «Беларусь 2», фільм «Лёс» за 4 сакавіка на «Беларусь 3», «Хакей. КХЛ. 2022—2023» за 9 сакавіка на «Беларусь 5», «Хіт за хітом» за 22 сакавіка на RU TV і HІT NON STOP за 31 сакавіка на Europa Plus TV.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.