Вы тут

«Новыя працоўныя месцы патрабуюць выканання новых функцый»


Валерый Галубоўскі, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт:


— У Пасланні беларускаму народу і парламенту Прэзідэнт канкрэтна абазначыў існуючую сітуацыю ў свеце і фактары ўплыву на эканамічны і тэхналагічны суверэнітэт як унутры краіны, так і за яе межамі.

Адным з унутраных фактараў, якія забяспечваюць устойлівае развіццё, з'яўляецца эканамічная эфектыўнасць, у аснове якой — тэхналагічная дысцыпліна, максімальная загрузка вытворчых магутнасцяў прадпрыемстваў і выпуск інавацыйнай і канкурэнтнай прадукцыі на сусветных рынках. Разумеючы, што без кадраў адпаведнай кваліфікацыі зрабіць гэта немагчыма, Прэзідэнт агучыў прамыя даручэнні аб кансалідацыі работы прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі і адукацыі.

Ён падкрэсліў, што толькі заказчыкі кадраў ведаюць, хто патрабуецца для развіцця галіны і нават падказаў работадаўцам, які спецыяліст ім патрэбны для вырашэння задач ва ўмовах інавацыйных і высокатэхналагічных вытворчасцяў. Гэта работнік новага тыпу, адукаваны і ініцыятыўны, гатовы жыць і працаваць у адкрытым інфармацыйным грамадстве.

У гэтым моманце трэба ўспомніць аб даручэнні Прэзідэнта — ствараць у кожным рэгіёне краіны новыя працоўныя месцы па прынцыпе «адзін раён — адзін інвестыцыйны праект». Мы ж разумеем, што новыя працоўныя месцы патрабуюць выканання новых функцый. Значыць, у кожным рэгіёне краіны важна ўдзяліць увагу і забяспечыць падтрымку тых вядучых устаноў адукацыі і вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, якія будуць кансалідаваць узаемадзеянне заказчыкаў кадраў з каледжамі па пытаннях вызначэння запатрабаваных і перспектыўных кампетэнцый на рэгіянальным рынку працы, аператыўна ўносіць змены ў навучальныя планы і праграмы падрыхтоўкі рабочых кадраў і арганізоўваць адукацыйны працэс з выкарыстаннем рэсурсаў цэнтраў кампетэнцый, у якіх прадстаўлены тэхналогіі, што пакуль яшчэ адсутнічаюць на большасці прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

Магчымасці ў краіне для вырашэння гэтых задач ёсць, неабходна рацыянальна і эфектыўна выбудаваць работу і, як сказаў кіраўнік дзяржавы, выкарыстаць патэнцыял ініцыятыўных кіраўнікоў з нестандартным мысленнем, нацэльваючы іх на канкрэтныя вынікі ў інтарэсах дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.