Вы тут

Амбразевіч: пасыл Прэзідэнта накіраваны на ўмацаванне нашых знешнепалітычных пазіцый


Пасыл Прэзідэнта накіраваны на ўмацаванне знешнепалітычных пазіцый Беларусі. Пра гэта, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту, заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, перадае БелТА.


«Хочацца спадзявацца, што рана ці позна Сусветная дыпламатыя вернецца на былыя пазіцыі. І ўсе міжнародныя праблемы, як падкрэслівае кіраўнік нашай дзяржавы, будуць вырашацца за сталом перагавораў — і праблемы Украіны, і праблемы нашых адносін з заходнімі суседзямі, і праблемы глабальнай светабудовы», — сказаў Юрый Амбразевіч.

На думку намесніка міністра, іншых варыянтаў, акрамя мірнага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, няма. «Па Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы вызначае знешнюю палітыку краіны. І Міністэрства замежных спраў з’яўляецца выканаўчым органам, які яе рэалізуе. Сённяшні пасыл Прэзідэнта паслядоўны і зразумелы. Ён накіраваны на ўмацаванне нашых знешніх пазіцый, гандлёва-эканамічных адносін з краінамі далёкай дугі, а таксама нашымі асноўнымі саюзнікамі — Расіяй і Кітаем. Акрамя таго, яны накіраваны на ўмацаванне нашай абараназдольнасці. Як сёння падкрэсліў Прэзідэнт, незалежная знешняя палітыка — адзін з асноватворных фактараў нашага суверэнітэту», — сказаў на заканчэнне намеснік міністра замежных спраў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.