Вы тут

Дыпламат: Сербія ўдзячная Беларусі за паслядоўную і прынцыповую падтрымку суверэнітэту


Сербія ўдзячная Беларусі за бесперапынную, паслядоўную і прынцыповую падтрымку суверэнітэту. Пра гэта заявіў БелТА часовы павераны ў справах Сербіі ў Мінску Аляксандр Црэвар, які ў якасці госця прысутнічаў у Палацы Рэспублікі, дзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў з Пасланнем беларускаму народу і парламенту.


Дыпламат звярнуў увагу, што кіраўнік беларускай дзяржавы вялікую ўвагу ў сваім выступленні надаў пытанням захавання суверэнітэту і незалежнасці, што важна для кожнай дзяржавы, а ў цяперашніх умовах набывае асаблівае значэнне.

«Рэспубліка Сербія шчыра ўдзячная Рэспубліцы Беларусь за бесперапынную, паслядоўную і прынцыповую падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны і шануе цвёрдую пазіцыю Беларусі аб непрызнанні абвешчанай у аднабаковым парадку незалежнасці так званага Косава, а таксама за падтрымку Сербіі ў міжнародных арганізацыях па гэтым пытанні. Спадзяёмся, што такая падтрымка будзе працягвацца», — сказаў Аляксандр Црэвар.

Ён выказаў меркаванне, што двухбаковыя адносіны Рэспублікі Сербія і Рэспублікі Беларусь грунтуюцца на традыцыйнай і шчырай дружбе, культурнай, гістарычнай, моўнай і духоўнай блізкасці нашых народаў і паспяхова развіваюцца ва ўсіх сферах. «У наступным годзе мы будзем адзначаць знамянальную дату — 30 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі», — заўважыў часовы павераны.

«Я шмат разоў быў у Беларусі, а на дыпламатычную службу прыехаў шэсць гадоў таму з жонкай Наташай і сынам Давідам. Мой сын вучыцца ў другім класе мінскай гімназіі. Уся наша сям’я больш чым задаволеная ўмовамі жыцця і захапляецца прыгажосцю сталіцы, — падзяліўся Аляксандр Црэвар. — Нягледзячы на актыўнае развіццё, Мінску ўдалося захаваць самабытную прыгажосць, чысціню і немітуслівасць, што ў наш час з’яўляецца рэдкасцю. Па абавязку службы я часта спыняўся ў іншых гарадах Беларусі, і ўражанні абсалютна такія ж».

«Беларусь можа прапанаваць замежным гасцям так шмат прыгожага — сваю багатую гісторыю, культуру, мову, архітэктуру, помнікі мастацтва, прыгажосць прыроды, найсмачную кухню і самае галоўнае — незвычайную ветлівасць і спагадлівасць яе людзей. Таму я ўпэўнены, што пра багацце і прыгажосць Беларусі трэба гаварыць яшчэ больш. Мы дзелімся сваім станоўчым вопытам жыцця і працы ў Беларусі з усімі, асабліва з суайчыннікамі з Сербіі», — рэзюмаваў дыпламат.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.