Вы тут

Надвор’е: На наступным тыдні накрые холад паўночных шырот


Вось жа адыходзячы сакавік нажартаваўся — ён запомніцца нам няўстойлівым і кантрасным надвор'ем. Цёплыя дні змяняліся снежным і марозным надвор'ем. У апошні тыдзень месяца паўднёвы цыклон вярнуў сапраўды зімовае надвор'е. Пад уплывам актыўных франтальных раздзелаў у краіне прайшлі снег і дажджы. У большасці раёнаў былі моцныя ападкі, узмацненне ветру да моцнага парывістага, месцамі кружыла мяцеліца, адзначалася наліпанне мокрага снегу. У апошні дзень сакавіка чарговая сістэма франтальных раздзелаў з Заходняй Еўропы прынясе ў Беларусь новыя порцыі ападкаў, а тэмпература паветра будзе блізкая да нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па поўначы з мокрым снегам. У асобных раёнах слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 6 градусаў па ўсходзе да плюс 6 градусаў па захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 3—9 цяпла, а па захадзе — да плюс 10—14 градусаў.

У першы дзень красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, уначы па паўночным усходзе з мокрым снегам. Прагназуецца складанае надвор'е, калі месцамі туман, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 — плюс 7 градусаў, а ўдзень — 7—13 цяпла. У паўднёвых і заходніх раёнах прагназуецца плюс 14—15 градусаў.

Складаныя ўмовы надвор'я на дарогах захаваюцца і ў нядзелю. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны выпадуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах слабы галалёд і туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад нуля да 7 цяпла, а днём ад плюс 2 градусаў па поўначы да плюс 11 градусаў па поўдні і паўднёвым усходзе.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку новага працоўнага тыдня паветраныя патокі памяняюць свой напрамак, і ў Беларусь пачнуць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы паўночных шырот.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 6 градусаў па паўночным захадзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца 1—7 градусаў вышэй за нуль.

Чарговая хваля холаду накрые нас у аўторак і сераду. У гэты дзень месцамі па краіне будуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным снег, мокры снег), слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 6 градусаў да плюс 1 градуса, а пры праясненнях — да 8 марозу. Удзень чакаецца ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.