Вы тут

«Беларусь дэманструе здольнасць развівацца і адстойваць інтарэсы нацыі»


Як заўважыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, 31 сакавіка 2023 года ў цэнтры ўвагі сусветнай супольнасці, безумоўна, будзе Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту. 


Фота: БелТА.

«Упэўнена, яно і на гэты раз будзе моцным і сумленным, канкрэтным і адначасова зазіраючым за гарызонт, — падзялілася меркаваннем парламентарый. — У няпростых геапалітычных рэаліях Беларусь дэманструе здольнасць развівацца і адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы, быць надзейным саюзнікам і стратэгічным партнёрам найбуйнейшых дзяржаў свету. Не будзе перабольшаннем сказаць, што кожнае дзеянне нашага Прэзідэнта, менавіта дзеянне, праводзімая ў краіне палітыка, у аснове якой справядлівасць і клопат пра людзей, шырокае далучэнне грамадзян да абмеркавання і прыняцця лёсавызначальных для краіны рашэнняў, з’яўляюцца асновай дабрабыту краіны і народа».

Па словах дэпутата, фармат Паслання, калі кіраўнік дзяржавы звяртаецца да народа і парламента, фармулюе сваё бачанне стратэгіі развіцця дзяржавы, ставіць дакладныя задачы выканаўчай уладзе (пры гэтым у людзей ёсць магчымасць задаць пытанне Прэзідэнту), сведчыць пра сталасць беларускага грамадства і дзяржавы. «У мінулагоднім Пасланні Прэзідэнт і нам, грамадзянам Беларусі, задаў найважнейшыя для стваральнай працы краіны пытанні. Мяркую, што кожны ўдзельнік і цяперашняга лёсавызначальнага Паслання, большасць беларускіх грамадзян так сфармулюе свой адказ Прэзідэнту — мы гатовыя разам будаваць нашу любімую Беларусь, вырашаць на гэтым шляху самыя складаныя задачы, выстаяць і перамагчы», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.