Вы тут

Праваслаўная Царква ўшануе памяць святой праведнай Сафіі Слуцкай


1 красавіка ў Дзень памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай у кафедральным Свята-Духавым саборы Мінска адбудзецца Божая літургія, якая пачнецца ў 9.00.


Мінула 411 гадоў з таго часу, як завяршылася зямное жыццё святой. Але і сёння праваслаўныя вернікі ідуць у Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе яе нятленныя мошчы, каб памаліцца і папрасіць заступніцтва, атрымаць дапамогу ў сваіх справах і клопатах, напоўніцца верай і надзеяй.

Святой праведнай Сафіі давялося жыць у перыяд насаджэння царкоўнай уніі, калі праваслаўная вера на нашых землях знаходзілася пад забаронай і жорстка пераследавалася. У гэты нялёгкі час княгіня Сафія стала абаронцай і заступніцай праваслаўя на Слуцкай зямлі.

Сафія Слуцкая нарадзілася ў 1586 годзе і паходзіла са знакамітага праваслаўнага роду князёў Слуцкіх Алелькавічаў. У падлеткавым узросце Сафія пазбавілася бацькоў. Апеку над дзяўчынкай прынялі на сябе сваякі — магнаты Хадкевічы. Па іх волі Сафія была ўсватана за князя Януша Радзівіла, пратэстанта па хрышчэнні.

Углядаючы ва ўсім, што адбываецца, праяву волі Божай, князёўна не запрацівілася маючаму адбыцца шлюбу, паставіўшы: не прымушаць яе адмовіцца ад правасланай веры. Акрамя гэтага, Сафія настойвала на тым, каб у праваслаўе былі ахрышчаны дзеці ад будучага шлюбу.

Княгіня Сафія клапацілася аб праваслаўных мясцінах і храмах, аб захаванні праваслаўя на Слуцкай зямлі пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі. Княгіня аказвала маральную і матэрыяльную падтрымку святарам і парафіянам, ахвяравала храмам уласнаручна вышытыя ёю покрыва і святарскія рызы, здзяйсняла паломніцтвы ў аддаленыя парафіяльныя цэрквы. Пад уплывам жонкі Януш Радзівіл выпрасіў у караля Рэчы Паспалітай пастанову аб тым, каб не прымушаць да уніі праваслаўных людзей Слуцкага краю. Гэты акт захаваў юрыдычную сілу і пасля смерці праведнай Сафіі.

Святая княгіня Сафія памерла 1 красавіка 1612 года пры нараджэнні дзіцяці і была пахавана на тэрыторыі Свята-Траецкага Слуцкага манастыра.

У памяць аб набожнай жонцы князь Януш працягваў падтрымліваць у Слуцкіх уладаннях праваслаўе, пацвярджаючы граматамі адпісаныя княгіняй Сафіяй свабоды для Праваслаўнай царквы.

За праведнае жыццё Гасподзь праславіў Сваю выбранніцу нятленнем мошчаў і цудатварэннямі. Першыя пісьмовыя сведчанні аб гэтым пакінуў у пачатку XIX стагоддзі настаўнік Слуцкай духоўнай семінарыі іераманах Маркіян.

Цяпер нятленнае цела святой Сафіі Слуцкай спачывае ў паўночным прыдзеле Свята-Духава кафедральнага сабора ў гонар Мінскай цудатворнай іконы Божай Маці.

У гонар праведнай Сафіі ў нашы дні ў гарадах Беларусі, усталяваны помнікі і збудаваны храмы, дзе ў гэты дзень будзе здзяйсняцца Божая літургія, падчас якой вернікі малітвай ушануюць памяць святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.