Вы тут

На Бааоскі азіяцкі форум сабраліся прадстаўнікі звыш 50 краін


Каля 2 тысяч прадстаўнікоў з больш чым 50 краін і рэгіёнаў прымаюць удзел у штогадовай нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму (БАФ). Яна праходзіць з 28 па 31 сакавіка ў мястэчку Баао, што ў правінцыі Хайнань на поўдні Кітая, паведаміў генеральны сакратар БАФ Лі Баадун, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З моманту ўспышкі эпідэміі COVID-19 гэта першая нарада БАФ, якая праходзіць выключна ў афлайн-фармаце. Сёлета мерапрыемства асвятляюць звыш 1100 журналістаў, якія прадстаўляюць больш чым 170 медыя з прыкладна 40 краін і рэгіёнаў.

Сёлетняя штогадовая нарада БАФ з заяўленай галоўнай тэмай «Нявызначаны свет: салідарнасць і супрацоўніцтва для рэагавання на выклікі, адкрытасць і інклюзіўнасць для стымулявання развіцця» будзе засяроджана на такіх пытаннях, як «Развіццё і інклюзіўнасць», «Эфектыўнасць і бяспека», «Рэгіянальнае і глабальнае» і «Цяперашняе і будучае».

«Мы спадзяемся з дапамогай дыскусій знайсці пэўнасць у нявызначаным свеце і садзейнічаць умацаванню салідарнасці і супрацоўніцтва паміж усімі краінамі, каб больш эфектыўна рэагаваць на выклікі. Мы таксама нацэлены адстойваць адкрытасць і інклюзіўнасць, каб лепш садзейнічаць развіццю», — адзначыў Лі Баадун на першай прэс- канферэнцыі форума.

Заснаваны ў 2001 годзе Бааоскі азіяцкі форум з’яўляецца няўрадавай і некамерцыйнай міжнароднай арганізацыяй, якая займаецца прасоўваннем рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі і аказаннем падтрымкі азіяцкім краінам у рэалізацыі іх мэтаў у галіне развіцця.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.