Вы тут

Галоўчанка: Нас не накрылі хвалі эканамічных крызісаў


Беларусь і Расія выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння ў адказ на заходнія санкцыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на паседжанні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Раман Галоўчанка адзначыў, што гэта першае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў новых геапалітычных умовах. «Гэтыя ўмовы звязаныя з беспрэцэдэнтна жорсткімі і незаконнымі мерамі знешняга ціску на нашы краіны. Насуперак намерам асобных заходніх палітыкаў нас не накрылі хвалі эканамічных крызісаў. Забяспечаны макраэканамічная стабільнасць і фінансавая ўстойлівасць эканомік Беларусі і Расіі», — заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён дадаў, што прамысловыя прадпрыемствы функцыянуюць у штатным рэжыме, нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці і фарсіруючы імпартазамяшчальныя працэсы. «У адказ на заходнія санкцыі мы выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння, накіраваныя перш за ўсё на ўмацаванне патэнцыялу Беларусі і Расіі, а таксама далейшае развіццё Саюзнай дзяржавы. Сярод іх — прынцыповае рашэнне аб разліках у расійскіх рублях, зацвярджэнне формы цэнаўтварэння на энерганосьбіты, узгадненне перспектыўных імпартазамяшчальных праектаў, падпісанне шэрагу фундаментальных пагадненняў, у тым ліку аб перавальванні нафтапрадуктаў і знешнегандлёвых грузаў, суднаходстве, супрацоўніцтве ў галіне мікраэлектронікі», — канстатаваў Раман Галоўчанка

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».