Вы тут

Шанхай нагандляваў амаль на 100 мільярдаў долараў


У студзені-лютым знешнегандлёвы абарот Шанхая дасягнуў новага рэкорднага ўзроўню ў 681,56 млрд. юаняў (каля 99,1 млрд. долараў), павялічыўшыся на 0,7 працэнта ў гадавым вылічэнні. Аб гэтым паведамілі ў Шанхайскай мытні, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За гэты перыяд аб’ём імпарту ўсходнекітайскага мегаполіса ўзрос на 4,7 працэнта ў гадавым вылічэнні — да амаль 416 млрд. юаняў. Аб’ём экспарту склаў 265,5 млрд. юаняў, сведчаць мытныя дадзеныя. Знешнегандлёвы абарот прыватных прадпрыемстваў горада прадэманстраваў высокія паказчыкі, паколькі за першыя два месяцы дасягнуў 208,4 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 13,1 працэнта ў гадавым вылічэнні. Іх доля ў агульным аб’ёме знешняга гандлю Шанхая склала 30,6 працэнта.

Са студзеня па люты аб’ём тавараабароту Шанхая з дзяржавамі-членамі Рэгіянальнага ўсёабдымнага эканамічнага партнёрства (RCEP ) дасягнуў 231,8 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 2,5 працэнта, у той час як аб’ём імпарту і экспарту з Еўрапейскім саюзам дасягнуў 137,4 млрд. юаняў — рост на 5 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.