Вы тут

Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі пройдзе на базе НАН Беларусі


З 27 сакавіка па 1 красавіка ў сценах Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі, прымеркаваны да Дня яднання народаў дзвюх краін. Рашэнне пра правядзенне кангрэса было прынята кіраўнікамі дзяржаў у снежні 2022 года.


29 сакавіка пройдзе ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне на тэму «Маладыя навукоўцы: задачы і напрамкі ўзаемадзеяння для стварэння адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Беларусі і Расіі». Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, прэзідэнт НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Міхаіл Кавальчук, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Уладзіслаў Панчанка, міністр адукацыі нашай краіны Андрэй Іванец і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерый Фалькоў.

Кангрэс аб’яднае каля 500 маладых даследчыкаў з навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі. Ад Расійскай Федэрацыі будуць прадстаўнікі Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» і Расійскай акадэміі навук.

У праграме кангрэса — пленарнае пасяджэнне, на якім будуць заслуханы даклады па прыярытэтных напрамках развіцця міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва маладых вучоных дзвюх краін. Напярэдадні, 28 сакавіка, пройдуць секцыйныя пасяджэнні ў арганізацыях НАН Беларусі.

У рамках кангрэса 29 сакавіка адбудзецца таксама ўрачыстае адкрыццё філіяла Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут» на базе НАН Беларусі.

Удзельнікі кангрэса наведаюць шэраг навукова-даследчых арганізацый Акадэміі навук Беларусі, азнаёмяцца з гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».