Вы тут

Іванец: вузаўская навука павінна ўдзельнічаць у вырашэнні задач рэальнага сектара эканомікі


Навукова-даследчая дзейнасць універсітэтаў павінна быць накіравана перш за ўсё на вырашэнне задач рэальнага сектара эканомікі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі ў Брэсце, паведамляе БелТА.


«Сёння, ва ўмовах санкцыйнага ціску, выканання патрабаванняў, якія паставіў кіраўнік дзяржавы па імпартазамяшчэнні, мы бачым, што нашы даследаванні павінны быць накіраваны ў першую чаргу на вырашэнне тых задач, якія стаяць у рэальным сектары эканомікі. ВНУ, што ўваходзяць у сістэму адукацыі, па-свойму ўнікальныя, і кожная павінна займаць сваю нішу. Менавіта таму пры распрацоўцы стратэгіі развіцця навукі ва ўніверсітэтах мы ўмоўна падзялілі іх на тры групы, каб разумець, па якіх крытэрыях эфектыўнасці яны будуць ацэньвацца», — сказаў Андрэй Іванец.

Цяпер у ВНУ краіны выконваецца каля 1,1 тыс. заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў. Экспарт паслуг навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ за мінулы год вырас на 15 працэнтаў, агульны аб’ём выкананых работ па дзярждаговорах — на 25 працэнтаў. Развіваецца навукова-тэхнічная інфраструктура ВНУ, на базе якіх цяпер працуе 6 тэхнапаркаў, створана больш за 80 новых рабочых месцаў.

У мінулым годзе вучоныя беларускіх ВНУ абаранілі 20 доктарскіх і 147 кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэтах працуе больш за 6,5 тыс. маладых вучоных ва ўзросце да 35 гадоў. У мінулым годзе адбыўся першы рэспубліканскі форум маладых вучоных краіны. Традыцыю плануецца прадоўжыць і ў гэтым годзе. «У нас ёсць дастойная змена, і мы павінны стварыць усе неабходныя ўмовы для развіцця яе навуковага патэнцыялу», — адзначыў міністр, заклікаўшы рэктараў ВНУ не проста падтрымліваць, а ўсяляк садзейнічаць ініцыятыўнасці маладых вучоных.

На выязным пасяджэнні, якое праходзіла ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, разглядаліся вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі за мінулы год і задачы на бягучы. У рабоце прынялі ўдзел рэктары і прарэктары па навуковай рабоце, прадстаўнікі Савета маладых вучоных і структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі. Закраналіся розныя аспекты парадку дня, у тым ліку фінансавае забеспячэнне і тэматыка навуковых распрацовак і даследаванняў, супрацоўніцтва буйных ВНУ з рэгіянальнымі ўніверсітэтамі, удзел вузаўскіх вучоных у рэалізацыі праграмы развіцця мікраэлектронікі ў Беларусі да 2030 года.

Удзельнікі калегіі таксама наведалі Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі, абласны вучэбна-метадычны цэнтр, а таксама абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У час наведвання спецыялісты абмеркавалі пытанні, якія датычацца фактычна ўсіх узроўняў адукацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.