Вы тут

​Чарговымі наведвальнікамі Палаца Незалежнасці сталі дзеці


Вядома, дэлегацыю авіякампаніі «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» прадстаўлялі не толькі пілоты і сцюардэсы. На экскурсію ў Палац Незалежнасці завіталі прадстаўнікі шматлікіх падраздзяленняў авіякампаніі «Белавія»: ад спецыялістаў да кіраўнікоў служб і аддзелаў, ад маладых спецыялістаў, якія нядаўна пачалі свой шлях у авіяцыю, да супрацоўнікаў, чый стаж работы супадае з «узростам» Нацыянальнага аэрапорта — летась ён адзначыў 40-годдзе з дня заснавання. 


У групу, якая прыбыла на экскурсію ў Палац Незалежнасці крыху раней, увайшлі лаўрэаты і пераможцы рэспубліканскага конкурса «Мір у душы — мір у краіне!», а таксама кіраўніцтва Беларускага фонду міру, актывісты арганізацыі. 

Як прызнаўся старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім МІСЬКО, для дзяцей, якія ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе «Мір у душы — мір у краіне!», магчымасць пабываць у Палацы Незалежнасці стала найлепшым падарункам. Па яго словах, сюды прыехалі найлепшыя школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Ім было прапанавана напісаць сачыненне, верш, стварыць малюнкі на тэму «Мір у душы — мір у краіне!». У выніку з 10 тысяч школьнікаў, якія прынялі ўдзел у гэтай рабоце, адабралі пераможцаў і лаўрэатаў. Усе яны трапілі на экскурсію ў рэзідэнцыю Прэзідэнта.

— Гэта вялікая падзея як для Фонду міру, так і для гэтых дзяцей — свайго роду стымулюючы фактар для далейшай творчай работы, — падкрэсліў Максім Місько. — Вельмі важна, што дзеці бачаць, што для нас, дарослых, іх работы многае значаць... Пасыл, дадзены кіраўніком дзяржавы падчас аб’яўлення Году міру і стваральнай працы, патрэбен нам сёння для таго, каб кожны задумаўся, што асабіста ён можа зрабіць дзеля захавання міру, што ён павінен рабіць для таго, каб гэты мірны стан нашага жыцця заўсёды быў з намі. 

Жадаючых наведаць Палац Незалежнасці, які з’яўляецца рэзідэнцыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заўсёды вельмі шмат. І не дзіўна: гэтае найпрыгажэйшае збудаванне амаль у цэнтры сталіцы па праве стала візітнай карткай Беларусі. Нягледзячы на тое, што Палац з’яўляецца адным з асноўных працоўных месцаў кіраўніка дзяржавы, тут рэгулярна сустракаюць замежных гасцей, прымаюцца найважнейшыя для краіны рашэнні і праводзяцца мерапрыемствы самай рознай тэматыкі, рэзідэнцыя Прэзідэнта адчынена для звычайных беларусаў і не толькі. Зрабіць Палац даступным для простых людзей было асабістым патрабаваннем кіраўніка дзяржавы. Толькі ў мінулым годзе тут пабывала звыш сямі тысяч чалавек — і гэта толькі падчас экскурсій. 

Як расказала вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы Мілена ЮРЧЫК, у Палац Незалежнасці, дзе, па яе словах, прысутнічаць вялікі гонар, дзеці прыехалі не з пустымі рукамі. Па выніках конкурса «Мір у душы — мір у краіне!» была выдадзена трылогія «Краіна міру». Адзін з экзэмпляраў пераможцы прывезлі з сабой, каб перадаць кіраўніку дзяржавы. Мілена выйграла конкурс у намінацыі «Верш». Яе твору «Малітва за Беларусь» высокую ацэнку даў сам Уладыка Веніямін. Падзялілася школьніца і ўражаннямі ад наведвання Палаца Незалежнасці: «Вельмі грандыёзны і прыгожы будынак. Адчуваецца атмасфера месца, дзе вырашаюцца самыя важныя пытанні».

Не пранікнуцца атмасферай Палаца немагчыма. Гэта заўважалі як дарослыя, так і юныя наведвальнікі. Не можа не ўражваць ужо сам факт таго, што замест запланаваных 57 месяцаў Палац Незалежнасці быў пабудаваны роўна за 30 месяцаў. Звярталі ўвагу прысутныя і на атмасферу залаў, кожная з якіх выконвае асноўныя прадстаўнічыя функцыі. Гэта і зала ўрачыстых цырымоній, і зала, якая афіцыйна завецца «зялёнай»: менавіта тут у лютым 2015 года праходзілі 17-гадзінныя перамовы «нармандскай чацвёркі», ад якіх залежаў, ці будзе на Украіне мір. Гэта і камінная зала, якая прызначана для правядзення міжнародных сустрэч, і зала ўручэння дзяржаўных узнагарод, і зала, якая выкарыстоўваецца толькі падчас правядзення адной цырымоніі — уручэнне даверлівых грамат, якія прымае ад паслоў кіраўнік дзяржавы. І гэта яшчэ далёка не ўсё, што абмяркоўваюць дзеці пасля экскурсіі. Свае ўражанні ад наведвання Палаца Незалежнасці вучань 11 класа сярэдняй школы №" г.п. Бешанковічы Дзмітрый ПЕРАПЯЛІЦЫН назваў вялізнымі, як і сам Палац. «Кожная зала ўражвае, у кожнай ёсць нешта асаблівае», — перакананы юнак. 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».