Вы тут

Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час. Някніжны свет» прайшоў у Мінску


Напярэдадні XXХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу 21 сакавіка ў Мінску ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны сімпозіум літаратараў: «Пісьменнік і час. Някніжны свет». Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, «Саюз пісьменнікаў Беларусі», «Дом прэсы». У ім прыняло ўдзел 20 краін, сярод якіх Беларусь, Расія, Кітай, Азербайджан, Узбекістан і інш.


На адкрыцці мерапрыемства міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір ПЯРЦОЎ адзначыў, што кніжная выстава праходзіць у няпросты час:

— Сённяшні сімпозіум мы вырашылі абвастрыць правакацыйнай назвай «Някніжны свет», або свет без кнігі, каб кожны з тут прысутных літаратараў, публіцыстаў змог падрыхтавацца і абвергнуць гэтую тэзу. Аргументавана даказаць, што гэта няпраўда. У кожнай дыскусіі на мінскім кніжным форуме мы таксама задаемся пытаннем, як прыцягнуць маладога чалавека да кнігі? Да той кнігі, якую мы рэкамендавалі б як мастхэў да чытання, да той кнігі, якая дапаможа маладым сфармавацца як асобам, стаць грамадзянамі і патрыётамі, якія любяць сваю Радзіму, і гатовы ў любы момант устаць на яе абарону. Хацелася б, каб пасля сённяшняй сустрэчы пісьменнікаў быў і нейкі практычны вынік, каб кожны выступ меў практычную рэкамендацыю, якую мы абавязкова зафіксуем, адлюструем у матэрыялах нашай сустрэчы і прыменім у далейшым.

У сваю чаргу намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар БУЗОВСКІ падкрэсліў, што цяпер нам трэба вызначыцца з паняццямі мір і тварэнне. Паводле яго слоў, права на свет неабходна адстойваць кожнаму народу, у тым ліку з дапамогай кнігі і пісьменніцтва:

— Літаратура зараз вельмі разнапланавая, але хочацца пазначыць пасыл, які мы транслюем: для нас важна не проста чытанне кніг як такое, не проста колькасць чытачоў, а важна тое, што чытае аўдыторыя.

Пасля шэрагу выступаў творчай інтэлігенцыі дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ падвёў вынікі сімпозіўма:

— Мы шмат гаворым і дыскутуем на розныя тэмы, але вельмі часта вялікая колькасць прамоў накіравана менавіта на тое, каб знайсці тое адзінае слова, якое пасадзейнічае рашэнню тых ці іншых задач.

Свой выступ ён закончыў словамі: «Мы за мір. За мір з кнігай. І за тое, каб мір быў ва ўсіх краінах».

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.